У Магілёве і Бабруйску можна атрымаць біяметрычныя дакументы дома. Пра гэта паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.
«У маі ў падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі Магілёва і Бабруйска з’явіліся новыя віды паслуг. У грамадзян нашай краіны і замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі дзяржавы, маюць пастаянную рэгістрацыю ў Магілёве і Бабруйску, з’явілася магчымасць аформіць і атрымаць біяметрычныя дакументы не выходзячы з дома», – расказалі спецыялісты.
Для таго каб замовіць паслугу збору біяметрычных даных, а таксама выдачу біяметрычных дакументаў дома, жыхары названых гарадоў могуць ужо цяпер звярнуцца ў адпаведнае падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі АУС па месцы пастаяннай рэгістрацыі.
Аказваецца паслуга на платнай аснове: кошт разлічваецца індывідуальна на падставе ўстаноўленага тарыфу.
Біяметрычныя дакументы ў Беларусі пачалі выдаваць з верасня мінулага года. «Для карыстання ўнутры краіны грамадзянамі Рэспублікі Беларусь прымяняецца ID-карта, для выезду за мяжу – біяметрычны пашпарт з чыпам, у якім захоўваецца інфармацыя аб уладальніку, у тым ліку прозвішча, імя, імя па бацьку, дата нараджэння, фатаграфія, адбіткі пальцаў і лічбавы электронны подпіс чалавека. Новыя дакументы маюць значна большую ступень абароны, чым звыклы ўсім беларускі пашпарт узору 1996 года», – адзначылі ва УУС.
Па словах намесніка начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталя Астанковіча, у грамадзяніна Беларусі можа быць адразу два біяметрычныя пашпарты. Іх можна выкарыстоўваць, напрыклад, для афармлення візы адначасова ў двух пасольствах. Грамадзянін сам вызначае, які дакумент выбраць – пашпарт старога ўзору або новыя біяметрычныя дакументы. Пры гэтым для афармлення біяметрычнага пашпарта атрыманне ID-карты абавязковае.
«Беларусы, выбраўшы біяметрычныя дакументы, перайсці на дакументы старога ўзору ўжо не змогуць. Віды на жыхарства ў нашай краіне для замежнікаў з 1 верасня 2021 года сталі толькі біяметрычнымі», – адзначыў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)