RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве і Магілёўскім раёне 10 красавіка пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск»

У Магілёве і Магілёўскім раёне 10 красавіка пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.

Падчас акцыі будзе весціся вымярэнне і навучанне навыкам кантролю артэрыяльнага ціску, правядзенне тэста па распазнанні інсульту (Face Arm Speech test «твар – рука – гаворка»), правядзенне індывідуальных кансультацый па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту. Акрамя таго, для жадаючых будуць дэманстравацца відэаролікі па тэматыцы здаровага ладу жыцця і раздавацца розныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па фактарах рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў і інсультаў і рэкамендацыі пры артэрыяльнай гіпертэнзіі.

У акцыі будзе задзейнічана 12 паліклінік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая