Ва ўстановах адукацыі Магілёва і Магілёўскага раёна да новага навучальнага года заменяць усе вокны, аналагічныя работы вядуцца і ў Бабруйску, паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
«Дзякуючы падтрымцы старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі мы запусцілі тры вялікія рэгіянальныя праграмы - у Магілёве, Бабруйску і Магілёўскім раёне - па замене вокнаў ва ўсіх установах адукацыі», - сказаў Валерый Малашка.
Як паведамілі ў аблвыканкаме, у Магілёве работы па замене вокнаў вядуцца ў 28 установах адукацыі, у Бабруйску - у 22, Магілёўскім раёне - у 24. У Магілёве вокны ва ўстановах адукацыі ўжо ўстаўлены, дарабляюць адкосы. У Магілёўскім раёне работы выкананы на 80 працэнтаў, іх плануюць завяршыць да пачатку навучальнага года. У Бабруйску заканчэнне работ запланавана на лістапад.
«Вядома, кантралёры могуць указаць нам на многія недахопы, але хачу сказаць, што за апошнія гады зроблена вельмі шмат», - адзначыў Валерый Малашка. Ён зазначыў, што ў вобласці працягваюць вырашаць праблемныя пытанні, выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю ў 2019 годзе, і гэта дае свой вынік. У прыватнасці, завяршаецца рамонт 21 установы адукацыі.
У Магілёўскай вобласці 1 верасня за парты сядуць 116 тыс. навучэнцаў, у тым ліку больш за 12 тыс. першакласнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 09:25
Магілёўская вобласць па выніках работы за 2024 год будзе занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
22.04.2025 - 16:35
18.04.2025 - 20:26
18.04.2025 - 09:11