RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве на беразе Дняпра ўсталёўваюць скейт-парк

У Магілёве на беразе Дняпра ўсталёўваюць скейт-парк, пляцоўку для яго шукалі амаль год. Пра гэта расказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова.

«Першапачаткова меркавалася, што экстрым-парк размесціцца на пляцоўцы за Лядовым палацам. Аднак па тэхнічных прычынах зрабіць гэта не атрымалася, –адзначыла Ірына Сталярова. – Мы параіліся з магілёўскімі скейтарамі і іншымі прадстаўнікамі экстрэмальных відаў спорту. Усе разам прыйшлі да высновы, што пляцоўка ля пляжа на рацэ Днепр побач з паркам Падміколле– самае лепшае, а галоўнае, зручнае месца для трэніровак і карыснага адпачынку».

Да пераезду адзіны ў горадзе скейт-парк размяшчаўся на паркоўцы аднаго з гандлёвых цэнтраў у мікрараёне Казіміраўка. Вялікі паток людзей і машын ўскладняў трэніроўкі. «Спартсмены скардзіліся, што там не было дзе схавацца ад сонца. Пастаянна ездзілі машыны – даводзілася дыхаць выхлапнымі газамі. Цяпер жа пляцоўка знаходзіцца ў зручным месцы. Ёсць дрэвы, якія ў спякоту ствараюць цень. Свежае паветра, побач добраўпарадкаваны пляж, лаўкі і месцы для адпачынку. Крыху далей – парк у Падміколлі. Гэта зараз адно з самых папулярных месцаў адпачынку ў гараджан. Спартсменам вельмі падабаецца новае месца», – адзначыла Ірына Сталярова.

Усталёўваюць фігуры ўскейт-парку спецыялісты МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў». Разам з імі працуюць магілёўскія экстрэмалы–хлопцы не толькі ўдзельнічаюць ва ўстаноўцы абсталявання, але і дапамагаюць правільна яго размясціць. «Магілёўскія спецыялісты да гэтага ніколі такім не займаліся. І наша моладзь прыйшла на дапамогу–з раніцы да вечара працуе разам з імі. Як расказалі хлопцы, для іх гэта вельмі важна».

Работы ў абноўленым скейт-парку плануюць скончыць у пачатку восені. Пасля гэтага тут хочуць правесці першыя гарадскія спаборніцтвы па экстрэмальных відах спорту.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая