У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.
«Нам трэба актывізаваць працу па прывядзенні ў парадак горада і пачаць неадкладна вырашаць праблему з пустымі і трухлявымі домаўладаннямі, якія доўгія гады псуюць аблічча абласнога цэнтра. Указ № 357 «Аб пустых і старых дамах» выразна вызначыў алгарытм дзеянняў, і ў адпаведнасці з ім мы павінны выбудоўваць гэтую працу, – адзначыў мэр Магілёва. – А калі заканадаўства дазваляе, то і ў нейкіх пытаннях фарсіраваць нашы дзеянні. Бо па некаторых дамах у цэнтры Магілёва мы маем дакументальнае пацверджанне, што ў іх няма гаспадароў. І ўжо ёсць магчымасць прымаць рашэнні аб іх зносе або продажы?».
Паводле слоў намесніка начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі гарвыканкама Аляксея Шарая, створаная ў горадзе камісія абследавала ў красавіку 8 пустых домаўладанняў, усе яны ўнесены ў рэестр састарэлага жылля. Калі на працягу года не будуць знойдзеныя іх уласнікі і яны не распачнуць меры па рамонце і навядзенні парадку, то выканкам звернецца ў суд для прызнання дамоў безгаспадарчымі. Затым будынкі разам з прылеглымі ўчасткамі будуць прададзены.
«Мы павінны на працягу месяца абследаваць усе безгаспадарчыя домаўладанні і камісійна прыняць рашэнне аб аднясенні іх да старога або пустога жылля, а затым працаваць далей у адпаведнасці з заканадаўствам па пошуку гаспадароў і прывядзенні дамоў і прылеглых зямельных участкаў у парадак», – запатрабаваў мэр.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня