У сувязі з інтэнсіўнасцю руху і ўтварэннем затораў у ранішнія і вячэрнія гадзіны па вуліцы Якубоўскага горада Магілёва Дзяржаўтаінспекцыяй на працягу 15 дзён праводзілася праца па змене арганізацыі дарожнага руху на гэтым участку вулічна-дарожнай сеткі.
Як расказалі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, на ўчастку ад вуліцы Сурганава да вуліцы Аляксея Пысіна павялічана колькасць палос для руху. Цяпер рух у кожным кірунку ажыццяўляецца па 4 палосах, кірунак руху па якіх зменены. Таксама пераналаджаны рэжым працы святлафорных аб’ектаў.
«Пераканаўчая просьба да кіроўцаў – улічваць змены ў арганізацыі руху і строга выконваць Правілы!» – падкрэслілі суразмоўцы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 15:53
Рэканструкцыя пуцеправодаў у Магілёве. Як абнаўляюць ключавыя развязкі горада (відэа)
01.09.2025 - 14:38
Першы званок празвінеў у Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС
01.09.2025 - 11:06