RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве падчас восеньскіх канікулаў будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем для дзяцей

У Магілёве падчас восеньскіх канікулаў будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

У перыяд восеньскіх канікулаў на базе ўстаноў агульнай, сярэдняй адукацыі будуць працаваць 44 лагеры з дзённым знаходжаннем для больш як 2,7 тыс. дзяцей.

Ва ўстановах адукацыі будзе арганізавана работа спартыўных залаў, гульнявых пляцовак, камп'ютарных класаў, бібліятэк, відэа-, арт-, музычных салонаў, пакояў псіхалагічнай разгрузкі і іншае.

Як адзначылі спецыялісты, кожны дзень будзе тэматычным, падчас якога будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы: квэсты, гульнявыя праграмы, конкурсы, спартландыі, майстар-класы і шмат іншага. Так, напрыклад, 30 кастрычніка стане днём прававых ведаў, 31 кастрычніка - днём бяспечных, адказных паводзінаў пры надзвычайных сітуацыях, дарожнай бяспекі, бяспечных паводзінаў у інтэрнэце. 1 лістапада стане днём спорту і турызму, а 2 лістапада - днём грамадзянскага і патрыятычнага выхавання. Наступны дзень, 3 лістапада, будзе прысвечаны пазітыву і здароўю, а 4 лістапада - карыснаму і сямейнаму адпачынку. Працягне тэматычную праграму 6 лістапада дзень фармавання сямейных традыцый.

Штодня ўстановамі дадатковай адукацыі абласнога цэнтра будуць праводзіцца агульнагарадскія мерапрыемствы: прававая гульня «Закон і я», экамарафон «Мая планета - Зямля!», квэст-гульня «Мая бяспека - у маіх руках!», Чэллендж «Засцерагі сябе!», Турландыя «Рукзачок» у рамках гарадскога праекта «Арміі воін славы варты!», майстар-клас па спартыўных танцах «Танцуючы горад», квэст-гульня «Мая малая радзіма», якая стане часткай абласной акцыі «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе», акцыя «Арт-акно « Пазітыў праз аб'ектыў», піянерскі квіз «Дворык».

У час восеньскіх канікулаў у Магілёве пройдзе гарадскі марафон дзіцячай творчасці «Восеньскі мікс». На ім ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя навучэнцамі. Паглядзець на выступленне змогуць і бацькі вучняў. А найлепшыя творчыя выступленні будуць прадстаўлены на гала-канцэрце, які пройдзе 3 лістапада на сцэне Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў ім. Я.Глебава.

Па традыцыі да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ва ўстановах адукацыі горада будзе праходзіць гістарычны марафон «Назад у СССР!». Будуць аформлены фотазоны, рэтра-выставы, арт-вокны на тэмы: «Гісторыя піянерыі», «Старонкі гісторыі маёй сям'і», «Сямейныя традыцыі кастрычніка», «Вялікі Кастрычнік», «Зроблена ў СССР».

У час восеньскіх канікулаў школьнікі горада будуць актыўна наведваць музеі, выставы і тэатральныя пастаноўкі. Для дзяцей арганізуюць экскурсіі па абласным цэнтры, а таксама па іншых населеных пунктах і памятных мясцінах нашай краіны.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая