У Магілёве некаторыя таксі запусцілі паслугу аплаты праезду з дапамогай QR-кода. Да сённяшняга дня ў пералік відаў транспарту, у якіх можна было разлічыцца за праезд праз мабільны дадатак «Аплаці™», уваходзілі аўтобусы, тралейбусы, маршрутныя таксі. Цяпер гэты спіс папоўніўся звычайнымі таксі. Першапраходцам ва ўкараненні новай сістэмы аплаты праезду стала адна з магілёўскіх кампаній. Зразумець, у якой машыне можна аплаціць праезд праз QR-код, дапамагае налепка «Аплаці.Транспарт».
Нагадаем, у Магілёве тэхналогія аплаты праезду на грамадскім транспарце па QR-кодзе была ўведзена 17 сакавіка, і цяпер ужо ва ўсіх аўтобусах і тралейбусах горада можна набыць smart-білеты. У сярэднім у дзень іх прадаецца каля 1 300 штук. У цэлым жа, магчымасці сэрвісу ў рамках праекта «Аплаці. Транспарт» сёння даступныя ў 18 гарадах Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01