RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве павіншавалі работнікаў сферы аховы здароўя

Урачыстае мерапрыемства напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў прайшло ў Магілёве.

Словы падзякі за самаадданую працу і адданасць выбранай прафесіі былі адрасаваны амаль 500 работнікам устаноў аховы здароўя Магілёўскай вобласці, якія сабраліся ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Дарэчы, у фае ўстановы культуры размясцілася выстава «Салдаты міласэрнасці», прысвечаная 80-годдзю Вялікай Перамогі і якая распавядае пра нялёгкую, але такую важную працу медыкаў падчас вайны.

Павіншавалі герояў у белых халатах з прафесійным святам член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Малашка, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Гацко, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аляксандр Басенка, іншыя ганаровыя госці.

Аляксандр Гарошкін, адрасуючы словы падзякі за працу прадстаўнікам сферы аховы здароўя Магілёўшчыны, зачытаў прывітальны адрас ад кіраўніцтва Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў.

Развіццё і ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя сёння ў ліку прыярытэтных задач для Магілёўшчыны.

Пастаянна паляпшаецца інфраструктура ўстаноў аховы здароўя вобласці. Нашым грамадзянам даступная медыцынская дапамога самага высокага ўзроўню, заснаваная на найноўшых дасягненнях медыцынскай навукі. Але якое б абсталяванне не ўстанаўлівалася ў нашых паліклініках і бальніцах, якія б найноўшыя тэхналогіі не прымяняліся, самымі важнымі ў медыцыне застаюцца людзі, надзеленыя ведамі, пачуццём высокай адказнасці, здольнасцю да самааддачы, — адзначыў Аляксандр Гарошкін.

Ваша штодзённая праца — гэта сапраўдны подзвіг. Магілёў славіцца сваімі дактарамі і медыцынскімі працаўнікамі. Дзякуй вам за вашу самаадданую працу, за веды, за прафесіяналізм, — зазначыў у звароце да медыцынскіх работнікаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Чарткоў.

У сваёй віншавальнай прамове намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь Святлана Нячай падкрэсліла, што сістэма аховы здароўя Магілёўскай вобласці дынамічна і стабільна развіваецца.

Будуюцца новыя медыцынскія ўстановы, рэканструююцца тыя ўстановы аховы здароўя, якія даўно функцыянуюць, паступае вялікая колькасць высокатэхналагічнага сучаснага абсталявання. Але каб мы не будавалі і якое б абсталяванне не пастаўлялі, галоўным рэсурсам у гэтым ланцужку з'яўляюцца высокапрафесійныя медыцынскія работнікі, якія сваёй штодзённай працай даказваюць вернасць выбранай прафесіі, ратуюць жыцці, — рэзюмавала Святлана Нячай.

У гэты дзень каля 100 прадстаўнікоў сферы аховы здароўя Магілёўскай вобласці былі ўдастоены ўзнагарод рознага ўзроўню.

 mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая