У Магілёве стартаваў турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, органаў унутраных спраў і спорту Мікалая Іванавіча Падшываленкі. Ён пайшоў з жыцця амаль 6 гадоў таму, але бравага афіцэра, заслужанага трэнера БССР, ганаровага дынамаўца на Магілёўшчыне памятаюць і паважаюць.
Ініцыятарам штогадовага турніру з’яўляецца Магілёўская абласная арганізацыйная структура БФСТ «Дынама». Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася на футбольнай пляцоўцы каля базы лучнікаў у Магілёве.
Ганаровым госцем мерапрыемства стаў старшыня Магілёўскага абласнога Савета ветэранаў АУС і ВВ палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Яўген Кавалёнак, які перад строем ад імя афіцэрскага сходу УУС і ветэранаў міліцыі павітаў спартсменаў.
Дарэчы, у турніры за званне найлепшай будуць змагацца каманды ад УУС, абласнога ўпраўлення МНС,упраўлення следчага камітэта, пракуратуры Магілёўскай вобласці, вайсковай часці 6713, Магілёўскага інстытута МУС, абласных упраўленняў Дэпартамента аховы і Дэпартамента выканання пакаранняў.
Госці і ўдзельнікі спаборніцтва ўшанавалі памяць Мікалая Іванавіча Падшываленкі хвілінай маўчання. Пасля чаго быў дадзены старт двухдзённаму турніру па міні-футболе.
Па заканчэнні цырымоніі адкрыцця Яўген Кавалёнак разам з намеснікам старшыні савета Магілёўскай абласной аргструктуры БФСТ «Дынама» капітанам міліцыі Сяргеем Боцманам наведалі магілу М. І. Падшываленкі на Пашкаўскіх могілках у Магілёве і ўсклалі да яе кветкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе