Хароры, гульні пра зомбі-апакаліпсіс і 3D-Мадэлі свету – такія распрацоўкі прэзентавалі ў Магілёве першыя выпускнікі бясплатнай IT-лабараторыі пры Беларуска-Расійскім універсітэце.
Галоўная асаблівасць лабараторыі ў тым, што лекцыі і практычныя заняткі праводзяць студэнты БРУ. Выпускнікі прадэманстравалі ў ліку іншага камп’ютарныя гульні: студэнты прадумалі для іх не толькі механіку, але і магчымыя варыянты графічнага і гукавога афармлення. Большасць працавала парамі. І ніхто з іх не збіраецца спыняцца на дасягнутым.
Юнымі настаўнікамі сталі Станіслаў Шампанаў, Вячаслаў Смірноў і Сяргей Ямшчыкоў. Яны студэнты трэцяга курса і плануюць звязаць сваю будучыню з IT-сферай. Хлопцы расказалі, што іх вучні ўсе складаныя праграмы асвойвалі з нуля. На старце ў групе было 20 чалавек, да выпуску дайшло ўсяго восем. «Мы, як настаўнікі, вельмі ганарымся іх вынікамі. Больш за ўсё радуе тое, што ў нашых вучняў ёсць велізарнае жаданне расці і развівацца», – адзначыў Станіслаў Шампанаў.
«Распрацоўка камп’ютарных гульняў – гэта велізарны рынак, яшчэ не развіты ў Беларусі. І мы трое ўжо вырашылі, што будзем ствараць сваю каманду. Плануем рабіць гульні, прадаваць іх. І ў той жа час – працягваць развівацца як прафесіяналы і дапамагаць расці іншым», – падзяліўся Вячаслаў Смірноў.
Выпускнікі IT-лабараторыі Стас і Ілья прэзентавалі кароткае відэа. На ім – двор, дзе размясціліся плот, дом, кінутая машына, дрэвы, ліхтары. Гэтая была невялікая замалёўка свету, у якім будуць адбывацца дзеянні гульні пра зомбі-апакаліпсіс. Механіку гульні распрацавалі іншыя вучні курса.
Адзін з аўтараў 3D-дызайну Станіслаў Якубоўскі – пяцікурснік эканамічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Малады чалавек прызнаўся: яго заўсёды цікавіла распрацоўка камп’ютарных гульняў. «У мяне не было ніякіх навыкаў у 3D-мадэляванні. Я прыйшоў сюды абсалютна пустым, але з вялікім жаданнем навучыцца. Самым складаным аказалася сумяшчаць асноўную вучобу і курсы. Таму што асноўная праца была дома самастойна. Тут нам паказалі алгарытмы, сачылі за тым, каб усё было правільна з тэхнічнага боку. Нашы настаўнікі не задавалі нейкіх межаў: рабі ўсё, на што хопіць ўяўлення. Галоўнае – без памылак», – падзяліўся хлопец.
IT-лабараторыя, якую не толькі прыдумалі, але і паспяхова рэалізавалі студэнты БРУ, будзе прадстаўляць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу «100 ідэй для Беларусі». Акрамя таго, ужо ў лютым такая лабараторыя запрацуе на платнай аснове ў інкубатары малога прадпрымальніцтва ў Магілёве. Навучацца ў ёй змогуць усе жадаючыя. Лабараторыя ў Беларуска-Ррасійскім універсітэце працягне сваю працу.
Тэкст - БЕЛТА, фота - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.07.2025 - 08:48
Памяць аб спаленых вёсках. Эмацыйнае падарожжа моладзі ў вёску Боркі Кіраўскага раёна
01.07.2025 - 09:41
24.06.2025 - 17:37
24.06.2025 - 14:49
19.06.2025 - 13:01
У фінале праекта «Уладар вёскі» Магілёўскую вобласць прадставіць сям'я з Горацкага раёна
18.06.2025 - 15:59