RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве пройдзе ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 21-годдзю БРСМ

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 21-годдзю БРСМ, пройдзе заўтра ў Магілёве. У святкаванні паўналецця арганізацыі прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, актыў БРСМ, моладзь розных сфер дзейнасці.
 
У фае навучальнага корпуса нумар 7 Беларуска-Расійскага ўніверсітэта разгорнецца тэматычная выстаўка па асноўных напрамках дзейнасці БРСМ. Кожны жадаючы зможа пакінуць цёплыя словы ў адрас саюза моладзі і моладзі рэгіёна падчас працы фота-відэа рубрыкі "Я віншую Саюз моладзі".
 
Далей у праграме адбудзецца дыялог пакаленняў. Ветэраны камсамольскага руху і ГА "БРСМ" розных гадоў падзеляцца сваімі гісторыямі, вопытам і дасягненнямі.
 
Прыемным момантам урачыстасці стане ўзнагароджанне найлепшых з ліку актыву і пярвічных арганізацый БРСМ па выніках работы за апошнія гады. Першы сакратар абкама БРСМ Аляксандр Саксонаў уручыць граматы і падзякі членам БРСМ Магілёўскай вобласці.
 
Вынікам сустрэчы стане агульная памятная фотасесія.

Рэд.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая