У Магілёве ў басейне ФАК H2O стартаваў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па водным пола. На працягу 5 дзён 7 каманд з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска будуць змагацца за званне чэмпіёна краіны.
Як адзначае галоўны суддзя спаборніцтваў, заслужаны трэнер БССР Алег Дзюба:
- У гэтым годзе галоўны ватэрпольны турнір рэспублікі змяніўся ў сваім фармаце. Цяпер на працягу сезона восень-вясна праводзяцца тры туры чэмпіянату, у якіх каманды гуляюць паміж сабой па кругавой сістэме.
У Магілёве праходзіць фінальны раунд спаборніцтваў па выніках якога і вызначыцца чэмпіён краіны, а таксама ўладальнікі бронзавых і сярэбраных узнагарод. Перад заключным этапам спаборніцтваў турнірную табліцу з 18 набранымі баламі ўзначальвалі ватэрпалісты з Гомельскай вобласці. Прадстаўнікі Магілёўшчыны з трыма баламі ў актыве замыкаюць выніковую табліцу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.10.2025 - 10:06
06.10.2025 - 09:25
Выхаванка Магілёўскай СДЮШАР Мар'яна Жукавец узяла срэбра маладзёжнага першынства свету па самба
03.10.2025 - 09:22
02.10.2025 - 17:21
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па самалётным спорце пройдзе з 8 па 12 кастрычніка пад Магілёвам
29.09.2025 - 09:40
Яўген Залатой стаў бронзавым прызёрам ЧС па акадэмічным веславанні