У Магілёве ў сувязі з правядзеннем 20 красавіка рэспубліканскага суботніка ўнесены змяненні ў графік працы грамадскага транспарту. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні эканомікі Магілёўскага гарвыканкама.
Аўтобусы № № 38, 39, 40 будуць курсіраваць па графіку будняга дня. Астатнія аўтобусы выйдуць на маршруты па графіку выхаднога дня. Дадатковыя адзінкі транспарту выдзеляць на аўтобусныя маршруты № 4, 24 – па тры машыны, № № 9, 10 – па дзве, № № 11, 20, 30 – па адной. Акрамя таго, на рэйсы ў ранішнія гадзіны «пік» выйдуць аўтобусы № № 15, 17, 43.
Тралейбусы № № 2, 3, 4, 5 будуць рухацца па графіку выхаднога дня.
Праязныя квіткі «працоўнага дня», што прад’яўляюцца пасажырамі 20 красавіка, будуць сапраўднымі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.09.2025 - 16:54
У Магілёве пачалі ўключаць ацяпленне ў аб'ектах сацыяльнай сферы
26.09.2025 - 12:34
Стала вядома, у якія даты ў 2026 годзе ў Беларусі пройдзе ЦТ
26.09.2025 - 09:30
25.09.2025 - 10:22