RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве ўрачыста перапахавалі астанкі лётчыка, які загінуў у 1941 годзе пад Смаленскам

30 лістапада, на Грузаўскіх могілках Магілёва ўрачыста перапахавалі астанкі лётчыка - лейтэнанта Мікалая Андрэевіча Гужвіна, які загінуў у ліпені 1941 года ў Навадугінскім раёне Смаленскай вобласці. Герой не вярнуўся з палёту. Пра гэта распавяла намесніца кіраўніка Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Вікру» Ала Казючыц.

На ўрачыстай цырымоніі перапахавання прысутнічалі сваякі - нашчадкі героя, пошукавікі, навучэнцы мясцовых навучальных устаноў, з Расіі прыехаў старшыня Савета арганізацыі па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых абаронцах Айчыны «Пошук» Андрэй Фяцісаў.

22 чэрвеня 2023 года ў Смаленску прайшла акцыя «Дарога дадому». Астанкі двух байцоў, знойдзеных пашукавікамі, у тым ліку Мікалая Гужвіна, перадалі на радзіму. А найперш іх знайшлі і паднялі байцы пошукавага атрада «Застава». Нягледзячы на тое, што нарадзіўся герой у 1915 годзе ў Расіі, у войска ён прызываўся з Магілёва, тут жыла яго сям'я. Сваякі, якіх удалося адшукаць, папрасілі пахаваць яго ў гэтым горадзе, бо менавіта тут падчас гітлераўскай акупацыі жонка лётчыка і двое яго дзяцей загінулі ў гета.

У Смаленск прымаць астанкі лётчыка ездзіў член Савета гісторыка-патрыятычнага клуба «Вікру», дырэктар Музея гісторыі Магілёва Сяргей Бяспанскі. Ён расказаў, што ў дзень яго прыезду па астанкі героя ў расійскім горадзе прайшоў круглы стол, прысвечаны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у час якога пошукавікі дзвюх краін чарговы раз абмеркавалі пытанні сумеснай работы, узаемадзеяння.

А сёння пасля ўрачыстага пахавання астанкаў лётчыка госць з Расіі Андрэй Фяцісаў сустрэўся з магілёўскай моладдзю, пазнаёміўся са славутасцямі беларускага горада.

СБ, фота «Віккру»

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая