RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве ўшаноўвалі лепшых ратавальнікаў вобласці

Афіцэрскі сход, прысвечаны Дню ратавальніка, прайшоў у Магілёўскім абласным упраўленні МНС. Яго кіраўнік Дзмітрый Голубеў уручыў узнагароды і граматы лепшым ратавальнікам рэгіёну. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
 
«25 гадоў таму была створана сістэма органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Працы было шмат, і ратавальнікі пражылі гэтыя гады на адным дыханні. За 25 гадоў ратавальнікамі Магілёўскай вобласці ліквідавана больш як 26 тыс. пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Але галоўнае - гэта захаваныя чалавечыя жыцці. Багацце падраздзяленняў МНС - не сучаснае абсталяванне і не новыя тэхналогіі, а людзі, гатовыя ў любы момант прыйсці на дапамогу ў любым пункце свету, калі гэта неабходна. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце дзейнічаць самааддана і бясстрашна. Жадаю вам і вашым блізкім поспехаў, здароўя і ўсяго самага добрага» - павіншаваў ратавальнікаў Магілёўскай вобласці з прафесійным святам начальнік упраўлення Дзмітрый Голубеў.
 
Асаблівыя словы падзякі прагучалі на адрас ветэранаў службы, якія ўзгадавалі плеяду ратавальнікаў, здольных супрацьстаяць ударам стыхіі.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая