Купанне і заняткі відамі воднага спорту ў зонах рэкрэацый Грабянёўскага і Пячэрскага вадасховішчаў, а таксама гарадскога пляжа ракі Днепр забаронена. Пра гэта паведамілі ў УАЗ «Магілёўскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».
Як растлумачылі суразмоўцы, пробы вады, адабраныя з вышэйпералічаных вадаёмаў, не адпавядаюць гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках.
«У адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў і правілаў «Патрабаванні да зместу паверхневых водных аб’ектаў пры іх рэкрэацыйным выкарыстанні», кіруючыся пастановай МЗ РБ 05.12.2016 № 122 і арт. 29 Воднага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2014 г. № 149-3 у мэтах аховы жыцця і здароўя насельніцтва ўстаноўлена забарона на купанне насельніцтва ў Грабянёўскім і Пячэрскім вадасховішчах, а таксама гарадскім пляжы Дняпра», – адзначылі занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
У зонах рэкрэацыі, дзе ўведзены забарона на купанне, будуць выстаўлены шлагбаўмы і спынены гандаль на пляжах.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.08.2025 - 15:24
Пяць механізаваных атрадаў дзейнічаюць у Магілёўскай вобласці
14.08.2025 - 15:07
У Беларусі 23 жніўня завяршаецца прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі
14.08.2025 - 12:27
14.08.2025 - 09:54
14.08.2025 - 09:16
13.08.2025 - 15:18
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы праекцыйны пешаходны пераход