У Магілёве ўзнагародзілі найлепшых супрацоўнікаў і падраздзяленні органаў унутраных спраў рэгіёну. Урачыстае мерапрыемства адбылося 18 лютага ў Палацы культуры вобласці.
«Сёння тут знаходзяцца найлепшыя супрацоўнікі міліцыі Магілёўшчыны, у тым ліку і маладыя супрацоўнікі, якія нягледзячы на непрацяглы перыяд службы змаглі сябе праявіць і зарэкамендаваць. Таксама мы сёння ўзнагароджваем кіраўнікоў падраздзяленняў, якія сталі лідэрамі ў вобласці па сваіх напрамках, - адзначыў начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігар Шчарбачэня. - Я хачу сказаць вам словы падзякі і ўдзячнасці за службу, за ваш прафесіяналізм і самаахвярнасць. Не спыняйцеся на дасягнутым, удасканальвайцеся, замацоўвайце свае высокія вынікі. Дзякуй за службу!»
Сярод тых, хто дасягнуў высокіх вынікаў у рабоце па выніках 2024 года - старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Чэрыкаўскага РАУС Марыя Сталярова. Стаць у шэрагі міліцыянераў для яе было марай з самага дзяцінства, а потым стала мэтай, якой яна з поспехам дасягнула. «Нядаўна пераглядалі відэа з заканчэння 5-га класа ў школе, мы тады пісалі сабе ліст у будучыню. Я напісала, што хачу стаць начальнікам міліцыі, - дзеліцца дзяўчына. - Працаваць з дзецьмі цікава, хоць і месцамі няпроста. Імкнуся знаходзіць падыходы да кожнага».
Марыя Сталярова родам з Чэрыкава, праходзіць службу яна хацела на сваёй малой радзіме. «Мне падабаецца наш горад, маленькі і спакойны. Там жывуць усе мае родныя і сябры, — расказвае яна. - Мая дзядзька таксама служыць у міліцыі. А яшчэ дзякуючы гэтай прафесіі я пазнаёмілася са сваім мужам - ён таксама міліцыянер. Атрымліваецца, у нас цэлая дынастыя».
Каб адбыцца ў прафесіі, лічыць старшы ўчастковы інспектар, трэба быць разумным, сумленным і працавітым, быць мэтанакіраваным. Вялікую ролю гуляе і калектыў, бо падчас службы заўсёды важна мець таварышаў, якія падставяць плячо ў цяжкую хвіліну або дапамогуць парадай. «Сёння ўдвая прыемна знаходзіцца на святочным мерапрыемстве, таму што нягледзячы на невялікія памеры Чэрыкаўскага РАУС, узнагароджваюць трох нашых супрацоўнікаў, - адзначыла Марыя Сталярова. - Выдатна быць у ліку лепшых. Але за гэтай узнагародай не толькі мая праца. Гэта ўвесь калектыў нашага РАУС, камісіі па справах непаўналетніх, аддзела па адукацыі. Бо ўсе разам мы робім важную і патрэбную справу - дапамагаем людзям».
Лепшым падраздзяленнем па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ўжо чацвёрты раз стаў аддзел па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Бабруйскага гарвыканкама. Узнагароду атрымаў начальнік аддзела Вадзім Балажко. У прафесію ён прыйшоў пасля заканчэння Акадэміі МУС у 2007 годзе. За гэты час прайшоў шлях ад оперупаўнаважанага да начальніка аддзела. «Заклад паспяховай працы - у згуртаванасці нашага калектыва. Кожны ведае пастаўленую задачу і з максімальнай аддачай імкнецца яе выканаць, - адзначыў ён. - Важна, каб і начальнік быў са сваім калектывам заўсёды ў адной спайцы, ішоў побач і дапамагаў ва ўсіх іх пачынаннях».
Мара аб службе ў міліцыі для яго таксама была запаветнай. «З дзяцінства хацелася несці людзям справядлівасць, дапамагаць слабым. Я заўсёды займаўся спортам, заступаўся за слабых, дапамагаў дзяўчатам. І калі прыйшоў час выбіраць свой жыццёвы шлях, без сумневаў абраў службу ў органах унутраных спраў. Бо менавіта тут я мог рэалізаваць свой патэнцыял, быць карысным грамадству і сваёй краіне.».
У грамадзянскім жыцці Вадзім Балажко - кахаючы муж і шчаслівы бацька двайнят. Падтрымка і разуменне з боку родных - яшчэ адзін важны фактар у паспяховай рабоце міліцыянера. «За плячом кожнага паспяховага афіцэра стаіць жанчына, якая матывуе яго на поспех, дапамагае і падтрымлівае ва ўсіх жыццёвых перыпетыях нягледзячы ні на якія цяжкасці», - адзначыў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.02.2025 - 10:06
20.02.2025 - 09:41
20.02.2025 - 09:20
19.02.2025 - 18:17
Навуковыя распрацоўкі ў металургіі: беларуска-расійскія ініцыятывы