RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве зацвердзілі графік планавых адключэнняў гарачай вады

У Магілёве зацвердзілі графік планавых адключэнняў гарачай вады, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Гарачае водазабеспячэнне ў абласным цэнтры пачнуць адключаць з 10 мая. Першымі мікрараёнамі стануць Рабочы пасёлак, Ямніцкі, Мір-1 і Мір-2, Спадарожнік, Казіміраўка, а таксама вуліцы Мянжынскага, Чалюскінцаў, Будаўнікоў, Касманаўтаў, праспект Міра ад гасцініцы «Магілёў» да Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова. Гарачая вада ў гэтай частцы горада будзе адсутнічаць да 22 мая.

З 4 па 16 чэрвеня планавыя адключэнні закрануць вуліцы Грышына, Крупскую (да жылых дамоў №№ 62б, 64, 51, 51а, 70), Ленінскую, Піянерскую, Першамайскую, праспекта Міра да гатэля «Магілёў», а таксама мікрараёна Юбілейны.

На бульвары Непакораных, вуліцах Астроўскага, Сіманава, Куцепава, Алтайскай, ім. Лізы Чайкінай, Габраўскай, Паўлава, Сасновай, Маўчанскага, Фаціна, Цярохіна, Залатавустоўскага, праспектах Шміта, Пушкінскім, Дзімітрава, Віцебскім, завулках Восеньскі, Паўднёвы, на вуліцах Гомельскай шашы і Слаўгарадскай шашы, а таксама ў пасёлку Усход гарачага водазабеспячэння не будзе з 12 па 24 ліпеня.

З 6 па 18 жніўня будзе адсутнічаць гарачая вада ў мікрараёне Саломінка, на вуліцах Крупскай да вул. Кірава, 30 гадоў Перамогі, Жамчужнай, Каштанавай, Турава, Крывуліна, Кулібіна.

Як адзначылі ў дыспетчарскай службе Магілёўскіх цеплавых сетак, магчымы змяненні ў тэрмінах падачы цеплавой энергіі спажыўцам пры неабходнасці ўстранення пашкоджанняў на цеплатрасах, выяўленых у выніку гідраўлічных выпрабаванняў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая