RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве з’явіцца плошча Народнага адзінства

У Магілёве з’явіцца плошча Народнага адзінства. Такую назву прысвояць адной з безыменных гарадскіх плошчаў. Пра гэта расказала намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка.

«Такую прапанову выказаў старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў. Зараз гэта ідэя абмяркоўваецца, у тым ліку і варыянты плошчаў. Адна з магчымых – пляцоўка ля Магілёўскага абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра. Яна заўсёды актыўна задзейнічана ва ўсіх гарадскіх і абласных мерапрыемствах, тут любяць адпачываць гараджане і госці горада», – расказала Ала Галушка.

У найбліжэйшы час адбудзецца пасяджэнне гарадской тапанімічнай камісіі і горадабудаўнічага савета, дзе і прымуць канчатковае рашэнне. Акрамя гэтага, на будучай плошчы Народнага адзінства плануюць усталяваць памятны знак у гонар першага святкавання Дня народнага адзінства ў Магілёве. Рэалізаваць праект у абласным цэнтры плануюць да 17 верасня.

«З’яўленне такой плошчы стане знакавым для горада. Сёлета быў заснаваны Дзень народнага адзінства. Такім чынам мы зможам адзначыць гэту важную падзею для ўсёй нашай краіны. Гэта стане яшчэ адным напамінам жыхарам абласнога цэнтра і гасцям горада, што сіла беларускага народа – у яго адзінстве», – падкрэсліла намеснік старшыні гарвыканкама.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая