У Беларусі 16 красавіка стартуе канцэртны марафон пад дэвізам «Падары кроў – выратуй чыйсьці свет!». Ён пройдзе па ўсіх абласных цэнтрах нашай краіны. Хэдлайнер тура – вядомы беларускі гурт Naviband, удзельнік Еўрабачання.
Мэтавая аўдыторыя – навучэнцкая моладзь, таму бясплатныя квіткі будуць накіраваныя ў ВНУ, ССНУ, БРСМ, Чырвоны Крыж і інш.У межах праграмы маладым людзям раскажуць аб развіцці бязвыплатнага донарства.
Ініцыятары канцэртнага тура – Міністэрства аховы здароўя, Служба крыві Рэспублікі Беларусь, беларускі Чырвоны Крыж. Партнёрам выступае Міністэрства адукацыі.
Як адзначаюць арганізатары, праект прысвечаны развіццю добраахвотнага донарства крыві ў Беларусі. Донарская кроў ратуе жыццё многім людзям. Падзяліўшыся часціцай сябе, дапаможаш каму-небудзь здабыць надзею і шанец на выздараўленне.
Канцэрт адбудзецца 23 красавіка ў 19.00 у Палацы культуры вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
09.07.2025 - 14:44
Ці патрэбна даведка ў сад і школу да 1 верасня? Міністэрства аховы здароўя нагадала парадак
08.07.2025 - 10:19
07.07.2025 - 17:41
У Магілёве павіншавалі мам, якія нарадзілі дзяцей у Дзень Незалежнасці
07.07.2025 - 14:42
У Дзень Незалежнасці ў Магілёўскай вобласці нарадзілася 16 малышоў
24.06.2025 - 16:19
Бальніцы і паліклінікі ў асобныя дні ліпеня зменяць графік працы