Навучэнцы 11-х класаў школ Беларусі стануць удзельнікамі рэспубліканскага свята «Апошні званок», якое пройдзе ў Гомелі 22-23 мая. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
На свята запрошаны па 100 найлепшых выпускнікоў з Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, Мінска і каля 1 тыс. чалавек з Гомеля. «22 мая да 15.00 дэлегацыі збіраюцца на Алеі герояў для цырымоніі ўскладання кветак. Пасля святкаванне пераносіцца ў лядовую арэну хакейнага клуба «Гомель». На плошчы перад установай пройдзе ўрачыстая лінейка, падчас якой найлепшыя выпускнікі (пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, турніраў) будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі і прызамі. Унутры будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак, а ў 19.00 пачнецца канцэртная праграма, у якой прымуць удзел папулярныя прадстаўнікі беларускай эстрады, і маладзёжная дыскатэка. У 21.50 на пляцы перад лядовай арэнай адбудзецца святочны салют. На наступны дзень запланавана наведванне ваенна-гістарычнага комплексу «Партызанская крынічка», мемарыяла «Дзецям - ахвярам вайны», - распавялі ў Мінадукацыі.
У ведамстве нагадалі, што сёлета «Апошні званок» для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў пройдзе 24 мая. «Рэкамендаваная працягласць правядзення ўрачыстых лінеек не павінна перавышаць 45 хвілін, як правіла, гэта звязана з умовамі надвор'я (жара, дождж, навальніца). Падчас мерапрыемстваў будзе арганізаванае ўзнагароджанне педагогаў, бацькоў навучэнцаў», - дадалі ў прэс-службе.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.05.2025 - 16:41
У Магілёўскай вобласці 17 мая пройдуць прамыя тэлефонныя лініі
12.05.2025 - 16:07
«У радзільню паехала з парада». У Магілёве павіншавалі матуль, якія нарадзілі ў Дзень Перамогі
12.05.2025 - 12:28
У Беларусі стартуе акцыя «Разам - за моцную і здаровую сям'ю»
11.05.2025 - 09:58
У Беларусі святкуюць Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна