Пастановай Савета Міністраў ад 22 ліпеня 2025 года нумар 397 зацверджаны перанос рабочых дзён у 2026 годзе. У адпаведнасці з дакументам працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу, 25 красавіка. Днямі адпачынку будуць 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка - 4 дні. Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) даецца права ажыццявіць перанос рабочага дня (20 красавіка) на іншы выхадны дзень, які прыпадае на суботу.
У прэс-службе Мінпрацы адзначылі:
- Такім чынам, доўгія выхадныя ў 2026 годзе прыйдуць на студзень (4 дні - з 1 па 4 студзеня), красавік (4 дні - з 18 па 21 красавіка), май (3 дні - з 1 па 3 мая), ліпень (3 дні - з 3 па 5 ліпеня) і снежань (3 дні - з 25 па 25).
У міністэрстве таксама нагадалі, што непрацоўнымі днямі ў 2026 годзе з'яўляюцца 1 і 2 студзеня - Новы год; 7 студзеня — Каляды Хрыстова (праваслаўныя Каляды); 8 сакавіка - Дзень жанчын; 21 красавіка - Радаўніца па календары праваслаўнай канфесіі; 1 мая - Свята працы; 9 мая - Дзень Перамогі; 3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі); 7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі; 25 снежня - Нараджэнне Хрыстовае (каталіцкае Раство).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.09.2025 - 09:43
З канцэртам - у цэх: магіляўчане атрымліваюць незвычайныя віншаванні з Днём народнага адзінства
16.09.2025 - 09:04
Каля 300 удзельнікаў з Беларусі і Расіі збярэ Магілёў на фестывалі СД «Разам мы зможам больш»
16.09.2025 - 08:59
15.09.2025 - 15:44