Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» прайшла ў «Дыпсэрвіс Холе» ў Мінску.
У намінацыі «Паспяховы старт» заслужаную ўзнагароду атрымала ТАА «Маглеспраммантаж».
Сярод пераможцаў у катэгорыі «Стабільны поспех» адзначана ТАА «Рэмкам».
У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» ў ліку найлепшых ТАА «Ясеньлес».
Індывідуальны прадпрымальнік Вольга Паседзька забрала ўзнагароду намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» праводзіцца з 2016 года і працягвае традыцыі конкурсу «Найлепшы прадпрымальнік», які праводзіўся з канца з 1997 года. Асноўнай мэтай яго падрыхтоўкі і правядзення з’яўляецца развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванне дзелавой актыўнасці насельніцтва. Конкурс праводзіцца сярод прадстаўнікоў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (у намінацыі «Стабільны поспех» можа ўдзельнічаць і буйны бізнес), доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50%.
По материалу БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
15.10.2025 - 11:08
Прадукцыя ААТ «Стужка» заваявала вышэйшую ўзнагароду ў прэстыжным расійскім конкурсе
13.10.2025 - 15:16
Новы кіраўнік ААТ «Магілёўхімвалакно» назваў ключавыя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам