У трэцім працоўным семестры рознымі відамі занятасці ў Магілёўскай вобласці ахоплена больш за 11 тыс. маладых людзей. Пра гэта паведаміла, выступаючы на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама, яго начальнік Кацярына Музычэнка.
Яна падкрэсліла, што ў кожным рэгіёне ёсць свой станоўчы вопыт узаемадзеяння з моладдзю. Але сёння як ніколі актуальныя пытанні каардынацыі і адна з першарадных задач – выкарыстанне арсеналу сродкаў для прываблівання і замацавання маладых спецыялістаў на Магілёўшчыне. Для гэтага варта актывізаваць працу на месцах, больш ініцыятывы аддаваць у рукі маладых, садзейнічаць рэалізацыі іх ідэй. Таму асобасны падыход да кожнага ў гэтым пытанні – галоўны.
«У 2020 годзе важна праводзіць пастаянную прафарыентацыйную працу з моладдзю з улікам рынку працы, пры гэтым павышаць аўтарытэт беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі, развіваць моладзевае лідарства, парламентарызм, грамадскую актыўнасць праз нефармальную адукацыю, стварэнне ў рэгіёнах школ лідара, – адзначыла Кацярына Музычэнка. – Неабходна ўмець чуць і разумець сучасную моладзь, прасоўваць інавацыі, стымуляваць творчасць і ініцыятыву, пры гэтым надаваць асаблівую ўвагу якасці правядзення мерапрыемстваў».
Асаблівая роля ў гэтым пытанні адводзіцца абласной арганізацыі «БРСМ», задача якой – прывабіць, аб’яднаць вакол сябе ўсю моладзь, саюзную і несаюзную. «Вы павінны пастаянна працаваць на павышэнне свайго аўтарытэту і іміджу», – канстатавала начальнік галоўнага ўпраўлення.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.04.2025 - 11:00
17.04.2025 - 09:30
Лепшага першакурсніка вызначылі ў Магілёўскім спецыялізаваным ліцэі МУС Рэспублікі Беларусь