RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У вольны час і са сваім інвентаром. Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі

Моладзь Беларусі добраўпарадкоўвае Магілёў пасля разгулу стыхіі. Жыццё ў абласным цэнтры ўжо наладжана, усе крытычныя пытанні зачыненыя. Працягваюцца работы на дваровых тэрыторыях, вывозяцца і утылізуюцца рэшткі драўніны. Маладзёжны працоўны дэсант у складзе больш як 100 чалавек працаваў сёння на адных з гарадскіх могілак. Рабяты з іншых рэгіёнаў Беларусі ў Магілёў прыехалі на сваіх машынах і са сваім інвентаром, каб дапамагчы гораду і яго жыхарам у няпросты час.

«Сёння моладзь холдынгу «Гомсельмаш» і валанцёрскі атрад «Сёмае неба» Гомельскага завода ліцця і нармалей прыехалі аказаць дапамогу жыхарам Магілёва, - распавяла гамяльчанка Аксана Рафальская. - Мы прыехалі дапамагчы землякам, бо толькі разам можам пераадолець любыя наступствы незалежна ад таго, што адбылося. Усім разам нам гэта пад сілу».

Расчышчала завалы і моладзь з Ліды. «Мы актыўна дапамагаем аднаўляць парадак на Магілёўшчыне пасля стыхіі. І заўсёды падтрымліваем тых, хто мае патрэбу ў дапамозе», - падзялілася першы сакратар Лідскага раённага камітэта БРСМ Вольга Міхаловіч.

Навальнічны фронт накрыў Магілёў у ноч з 9 на 10 ліпеня. З першых дзён моладзь Магілёўскай вобласці дапамагала ў ліквідацыі наступстваў урагану. «Ужо тыдзень жыхары горада выходзяць на вуліцу і ўносяць свой пасільны ўклад у навядзенне парадку. Моладзь таксама не засталася ў баку - у абласным цэнтры ўсе гэтыя дні працавалі каля 2 тыс. валанцёраў, - падзяліўся першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ Аляксандр Саксонаў. - Бачачы такую спагадлівасць і аддачу, я магу сказаць, што нам нічога не страшна, таму што нам усё па плячы. Беларусы - згуртаваны і дружны народ, гатовы заўсёды прыйсці на дапамогу».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая