RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Уборачная стартавала амаль ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці

На раніцу ўчарашняга дня магілёўскія аграрыі намалацілі каля 12 тысяч тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36,3 цэнтнера з гектара. У кожным з раёнаў прыбрана 1–2 працэнта плошчаў, у лідарах Кіраўскі – 6 працэнтаў.

У СЗАТ «Сервалюкс Агра» намалацілі 2300 тон. Учора камбайны сталі: пасля дажджу ў нядзелю збожжа павінна прасохнуць. Намеснік дырэктара філіяла «Гуслішча» Аляксей Дземідзенка ацэньвае віды на ўраджай:

– Разлічваем на 9,5–10 тысяч тон валавога збору. Пшаніца азімая ў нас на 1770 гектарах, яравая – на 1230, жыта азімае– на 375 і рапс – на 1170 гектарах. Пшаніца якасная, каля 60 працэнтаў будзе трэцім класам. Сцебластой сфарміраваўся добры, а вось збожжа праз зацяжную засуху падгарэла. Плануецца каля 28 цэнтнераў з гектара, спякота віды на ўраджай сапсавала. На ўборачнай занята восем экіпажаў, камбайнеры настроены на працу, ірвуцца ў бой. Іх заробак залежыць ад якасці ўборкі, таму гонку мы не вітаем, галоўнае– прыбраць усё без страт.

Горацкі элеватар атрымаў ужо больш за тры тысячы тон збожжа новага ўраджаю. Дырэктар Пётр Панасюга адзначае, што гатовыя прыняць больш за 90 тысяч тон:

– Ужо працуем у кругласутачным рэжыме, машыны з зернем прыходзяць і ноччу. У мінулую суботу ўручылі караваі са збожжа новага ўраджаю кіраўнікам чатырох гаспадарак: дзвюм з Горацкага раёна – ААТ «Горацкае» і РУП «Вучгас БДСГА» і Дрыбінскага– ААТ «Дрыбін-Агра» і «Дрыбінрайаграпрамтэхснаб». Гэтыя сельгасарганізацыі першымі прывезлі зерне на элеватар. Пакуль пшаніцу і рапс. Пшаніцу нават не даводзіцца дасушваць, вільготнасць рапсу перавышае норму нязначна. Наш элеватар абслугоўвае каля 15 раёнаў з 21 Магілёўскай вобласці. Яшчэ каля 60 тысяч тон гатовы прыняць магілёўскі элеватар.

Прафсаюзы правялі маніторынг умоў працы аграрыяў на ўборачнай у пяці раёнах, выяўлена звыш двухсот нязначных парушэнняў. Як правіла, гаворка ідзе пра спецвопратку: у наяўнасці маецца, але механізатары не выконваюць дрэс-код. Ва ўсіх 156 сельгасарганізацыях рэгіёна, занятых ва ўборачнай кампаніі, работнікі забяспечаны гарачым харчаваннем. Пад асаблівым кантролем захаванне нормаў пажарнай бяспекі.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая