У Магілёве актывізавалі работы па ўборцы тэрыторый і навядзенні парадку ў горадзе пасля зімы, расказалі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Гарадскі суботнік плануюць правесці 8 красавіка.
Парадак будуць наводзіць як на цэнтральных вуліцах горада, так і ў дваровых тэрыторыях. А таксама ў прамысловых зонах, скверах, парках і зонах адпачынку. Паралельна з гэтым у Магілёве пачнуцца работы па азеляненні абласнога цэнтра.
Як адзначылі ў гарвыканкаме, паўдзельнічаць у навядзенні парадку можа любы ахвочы жыхар горада. Для гэтага неабходна звярнуцца ў ЖЭУ па месцы жыхарства - тут выдадуць неабходны для работ інвентар.
Месячнік па добраўпарадкаванні працягнецца ў абласным цэнтры да 27 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада