Працягваецца трэці этап рэпетыцыйнага тэставання. Як паведамілі ў рэгіянальным цэнтры тэставання Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, у графік правядзення РТ унесены змены.
«У межах забеспячэння санітарна-прафілактычных і супрацьэпідэміялагічных мер мы прадугледзелі памяншэнне колькасці тэстуемых у аўдыторыі, РТ будзе праводзіцца ў два сеансы – у 10.00 і ў 14.00, а таксама ў буднія дні – у 16.00, – растлумачыў спецыяліст рэгіянальнага цэнтра тэставання БРУ Іван Тарадэйка. – РТ у абласным цэнтры будзе праводзіцца ў Беларуска-Расійскім універсітэце, дзяржуніверсітэце імя А. А. Куляшова і дзяржуніверсітэце харчавання. Найбліжэйшае рэпетыцыйнае тэставанне пройдзе 10 мая (фізіка, руская мова, гісторыя Беларусі), рэгістрацыя адкрылася 4 мая і прадоўжыцца па 8-е ўключна. Далей па графіку (фота), 12 і 14 мая (аўторак, чацвер) – руская мова, 17 мая (нядзеля) – матэматыка, руская і беларуская мовы, 19 мая (аўторак) – біялогія і руская мова, 21 мая (чацвер) – руская мова, 24 мая (нядзеля) – хімія, руская і замежныя мовы».
Таксама ў абітурыентаў ёсць магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе РТ у электронным фармаце ў on-line рэжыме на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ). Для ўдзелу неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ.
Пры рэгістрацыі можна будзе скарыстацца адной ці некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернуты вам пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэставання, або зрабіць аплату з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП).
Паслуга па праходжанні трэцяга этапу рэпетыцыйнага тэставання ў on-line рэжыме будзе даступная на сайце РІКВ з 19 мая (аўторак).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.06.2025 - 13:17
03.06.2025 - 12:35
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 7 чэрвеня
03.06.2025 - 11:15
Унікальная экспазіцыя. «Цягнік Перамогі» прыбудзе ў Магілёў 28 чэрвеня
03.06.2025 - 10:39
У Магілёве ўшанавалі памяць дзяцей вайны: акцыя «Гірлянда памяці» ад Беларускага дзіцячага фонду