RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Удзельная вага Расіі ў знешнегандлёвым абароце Магілёўскай вобласці складае 60%

Расійская Федэрацыя для Магілёўскай вобласці была і застаецца ключавым знешнеэканамічным вектарам. Яе ўдзельная ў знешнегандлёвым абароце нашага рэгіёна складае 60%, у экспарце–62,1%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Асноўныя экспарцёры Прыдняпроўскага краю – «Магілёўхімвалакно», «Магілёўліфтмаш», «Белшына», «Сервалюкс Агра», «Магатэкс», «Бабушкина крынка», «Чырвоны харчавік» і інш. Нашы тавары прадстаўлены практычна ва ўсіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Эфектыўная дзейнасць і расійскіх кампаній на беларускім рынку. На сённяшні дзень у вобласці зарэгістравана больш за 300 арганізацый з удзелам расійскага капіталу.

У Магілёўскай вобласці наладжаны цесныя партнёрскія адносіны з 25 расійскімі рэгіёнамі, у тым ліку з Масквой і Маскоўскай вобласцю, Санкт-Пецярбургам і Ленінградскай вобласцю, прыгранічнымі Смаленскай і Бранскай абласцямі. Чалавечай дружбе, эканамічным сувязям ніякія адлегласці не перашкода. Гэту тэарэму паспяхова даказвае супрацоўніцтва з Прыморскім краем, якое сёння можна смела ставіць як прыклад трывалага ўзаемавыгаднага партнёрства.

«Але самае галоўнае ў інтэграцыі нашых краін–гэта цёплыя чалавечыя адносіны, агульнасць сем’яў, сваяцтва, дзе любяць, сябруюць і гэташануюць, – падкрэсліў Валерый Малашка. – У нашых народаў вельмі шмат агульнага: мы гаворым на адной мове, у нас падобны менталітэт, адны духоўныя каштоўнасці, адна гісторыя. Ніхто і ніколі не зможа падзяліць беларусаў і расіян. Хіба можна падзяліць народы, чые продкі разам адстойвалі свабоду, разам білі ворага, разам будавалі будучыню?»

Зусім не за гарамі май–месяц Перамогі. «Гэта свята зноў нагадае нам пра тое, наколькі важна шанаваць мірнае жыццё і стабільнасць, добрыя адносіны з суседзямі, – адзначыў Валерый Малашка. – Кожная кветка, якая ляжа да помнікаў салдатаў Вялікай Айчыннай –сведчанне не толькі ўдзячнай памяці, але і надзеі на тое, што мы зможам зберагчы мір і спакой ад Брэста да Уладзівастока».  

Падчас урачыстага мерапрыемства да гасцей свята звярнуўся трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Кірыл Плятнёў. Ён заўважыў, што святкаванне Дня яднання стала добрай традыцыяй. «Мы збіраемся разам, каб ацаніць тое, што зроблена, а таксама намеціць планы на будучыню. У гэты дзень гучыць нямала добрых і цёплых слоў пра нашы культуры, нашу агульную гісторыю. І гэта яшчэ раз пераконвае ў тым, што мы – адна сям’я», – сказаў дыпламат.

Паводле слоў Кірыла Плятнёва, шлях, які прайшлі нашы народы ў інтэграцыйным развіцці, быў адназначна правільным. Ён стаў вызначальным вектарам расійска-беларускага супрацоўніцтва. У любой сям’і часам бываюць праблемныя і спрэчныя пытанні, але галоўнае – гэта іх хуткае сумеснае рашэнне ўдзельнікамі дыялогу. І сёння Саюзная дзяржава ўпэўнена прасоўваецца па шляху ўзаемавыгаднай інтэграцыі, нарошчвання цеснага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

Адным з асноўных перспектыўных напрамкаў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы з’яўляецца развіццё міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, канстатаваў трэці сакратар пасольства Расійскай Федэрацыі. Форумы рэгіёнаў і іншыя гандлёва-эканамічныя мерапрыемствы, якіяправодзяццаштогод,трывала ўвайшлі ў жыццё дзвюх краін іне толькі дазваляюць заключаць шматмільённыя кантракты паміж бізнес-партнёрамі, але і даюць гуманітарны, культурны эфект: паглыбляецца паразуменне і давер паміж нашымі народамі, наладжваюцца сяброўскія кантакты паміж людзьмі.

Перыяд пандэміі ў чарговы раз паказаў, якое важнае цеснае і аператыўнае ўзаемадзеянне паміж краінамі. Дыпламат узгадаў пра арганізацыю дастаўкі беларускіх і расійскіх грамадзян з іншых дзяржаў падчас закрыцця межаў. Беларускія авіякампаніі, не задумваючыся, бралі на борт расіян, а расійскія – беларусаў. Дапамагалі ўсім вярнуцца на радзіму.

«Пасольства заўсёды высока шанавала і будзе шанаваць тое паразуменне, якое склалася ў нас з прадстаўнікамі ўсіх узроўняў вертыкалі ўлады як у сталіцы рэспублікі, так і яе абласцях, – падкрэсліў Кірыла Плятнёў. – Асобна хацелася б падзякаваць магілёўскаму абласному і гарадскому выканаўчым камітэтам за арганізацыю ў нядаўнім мінулым медыцынскай транспарціроўкі расійскага грамадзяніна ў Мінск для праходжання далейшага лячэння, а таксама дапамогу ў правядзенні Усерасійскага галасавання па пытанні ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Расійскай Федэрацыі. Гатоўнасць і жаданне дапамагаць адзін аднаму заўсёды будзе заставацца нашай народнай аб’яднальнай сілай».

Пра свае адносіны да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі выказаўся і прадстаўнік моладзі–магістрант Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Уладзіслаў Атаманцаў. У 2016 годзе хлопец прыехаў у Магілёў атрымліваць вышэйшую адукацыю з Сургута (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга–Югра). Горад на Дняпры для яго – малая радзіма, бо тут нарадзілася мама, ён сам, жывуць сваякі.

Па прызнанні Уладзіслава, калі паўстала пытанне, дзе атрымліваць вышэйшую адукацыю, ні на секунду не сумняваўся ў выбары БРУ. Ва ўніверсітэце студэнты з Беларусі і Расіі на роўных правах атрымліваюць адукацыю, якая ў будучыні ім спатрэбіцца ў працаўладкаванні. У мінулым годзе хлопец скончыў навучанне і атрымаў дыплом расійскага ўзору па спецыяльнасці, звязанай з ваенна-прамысловым комплексам. Сёння працягвае навучанне ў магістратуры.

«Я – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, але ў маім сэрцы жыве любоў да двух народаў, дзвюх краін, – сказаў ён. – І ў гэты дзень я хацеў бы пажадаць усім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой і росквіту нашым дзвюм саюзным дзяржавам».

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, адбылося сёння ў Палацы культуры вобласці. Для гасцей свята падрыхтавалі канцэртную праграму заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь – аркестра народных інструментаў імя Л. Л. Іванова з удзелам народнай артысткі Расійскай Федэрацыі Надзеі Крыгінай.

Вольга Емельянава, фота Галіны Гаўрылавіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая