У Магілёве працягваецца рэалізацыя праекту «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства! Развіцця! Славы!» з элементамі прамысловага і гісторыка-культурнага турызму.


На гэты раз удзельнікі праекта атрымалі магчымасць наведаць самую гарачую кропку на прамысловай карце Магілёва - Магілёўскі металургічны завод. А падчас наведвання Магілёўскага завода ліфтавага машынабудавання пазнаёміліся з шырокай лінейкай прадукцыі. Пабывалі яны і ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Мікалаенкі.

Як распавёў кіраўнік праекта Аляксандр Іваненка, гэты праект - знаходка для магіляўчан і гасцей абласнога цэнтра, якія не прывыклі сядзець дома: «У нашага праекта пакуль няма канкурэнтаў - гэта сапраўды народная ініцыятыва, якая была падтрымана мясцовай уладай. Хто яшчэ можа пахваліцца тым, што ўдзел у праекце бяруць цэлымі сем'ямі ў трох пакаленнях?»


Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада