Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ нумар 177 «Аб дзяржаўнай фінансавай падтрымцы», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
У адпаведнасці з дакументам да відаў такой падтрымкі, што аказваецца ў індывідуальным парадку, аднесены бюджэтныя трансферты на кампенсацыю часткі затрат па інвестыцыйных праектах, уклады ў статутныя фонды юрыдычных асоб, якія ўносяцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама бюджэтныя пазыкі і іншыя віды дзяржпадтрымкі, што прадастаўляюцца за кошт бюджэтных сродкаў.
Указам устаноўлена, што пры ўнясенні прапаноў аб дзяржпадтрымцы абавязкова наяўнасць эканамічнага абгрунтавання яе мэтазгоднасці і заключэння аб канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі. Акрамя таго, у рашэннях аб дзяржпадтрымцы абавязкова павінны быць замацаваны адказнасць службовых асоб і паказчыкі дзейнасці арганізацый, якія з'яўляюцца ўмовамі для яе аказання. Уведзена забарона на наступную карэкціроўку такіх паказчыкаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
08.08.2025 - 15:54
06.08.2025 - 11:14
У Беларусі адкарэкціравалі ПДР: змяненні закрануць уладальнікаў электраўладкавання
31.07.2025 - 16:34
Тонкая настройка на знешнім контуры. Падрабязнасці нарады Аляксандра Лукашэнкі з дыпламатамі
16.07.2025 - 14:48
На падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў са спецфонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br560 тыс.