Воіны-інтэрнацыяналісты–надзейная апора дзяржаўнасці і патрыятызму. На гэта звярнуў увагу, выступаючы на мітынгу, прысвечаным 32-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў.
«Салдаты і афіцэры, якія адслужылі ў Афганістане, сталі элітай нашага грамадства, – адзначыў мэр. – Вы па-ранейшаму ў страі. Працуеце, дапамагаеце, падтрымліваеце стабільнасць і спакой у краіне, на ўласным прыкладзе выхоўваеце ў моладзілюбоў да Радзімы».
Паводле слоў Уладзіміра Цумарава, трывожныя выклікі сучаснасці нагадваюць пра каштоўнасць веры і надаюць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме вайскоўцаў. «Мы заўсёды будзем памятаць аб подзвігу ветэранаў войнаў і лакальных канфліктаў, у якіх прымалі ўдзел беларусы. І не дапусцім ўцягвання роднай краіны ў бездань хаосу і разладу. Сёння, як ніколі, актуальныя словы «адзінства», «развіццё», «незалежнасць», – канстатаваў кіраўнік абласнога цэнтра.
15 лютага спаўняецца 32 гады з таго часу, як савецкія войскі перасеклі дзяржаўную мяжу Афганістана і Савецкага Саюза, тым самым падвёўшы рысу дзевяцігадовай вайне. Сярод тых, хто жывым шчытом устаў на шляху міжнароднага тэрарызму, – больш за тры з паловай тысячы ўраджэнцаў Магілёўскай вобласці. Пра іх мужнасць і стойкасць красамоўна сведчаць баявыя ўзнагароды: 585 нашых землякоў узнагароджана ордэнамі, 68 – удастоена гэтых узнагарод двойчы, 186 чалавек узнагароджана медалямі «За адвагу», а магіляўчанін Андрэй Мельнікаў стаў адным з пяці беларусаў, якія ўдастоенынайвышэйшай узнагароды СССР–звання Героя Савецкага Саюза. І ўсё ж 118 сыноў Магілёўшчыны вярнуліся дадому ў цынку.
«Мы панеслі незаменныя страты, – падкрэсліў Уладзімір Цумараў. – Афганістан стаў незагойнай ранай у душах бацькоў, жонак і дзяцей, сяброў і таварышаў. Вечная слава і светлая памяць загінулым героям!»
У сваю чаргу, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз воінаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Каралёў адзначыў, што пасля Вялікай Айчыннай вайны канфлікт у Афганістане для савецкага народа стаў самым вялікім як па часовым адрэзку, так і па чалавечых стратах.
«Сёння тут сабраліся тыя, хто падзяляе пачуццё радасці ад вяртання нас жывымі з той вайны і ў той жа час боль страты за загінулых. Нам не абыякава наша мінулае, сучаснасць і будучае. Мы не здрадзім і зробім усё, што ў нашых сілах, для росквіту Радзімы, якая патрэбна нашым дзецям і ўнукам незалежнай і моцнай краінай», – запэўніў Уладзімір Каралёў.
Мітынг-рэквіем, прысвечаны 32-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшоў у Магілёве на набярэжнай ракі Днепр. У мерапрыемстве прынялі ўдзел воіны-інтэрнацыяналісты з усяго рэгіёна, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі грамадскасці і моладзевых арганізацый. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка-капліцы, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання мужнасць герояў.
Аналагічныя ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны з ускладаннем кветак і вянкоў да мемарыялаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:40
У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны прафсаюзны прававы прыём
24.04.2025 - 12:51
Навучэнцы Магілёўскай вобласці напішуць заўтра «Дыктоўка Перамогі»
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01