Унесены карэктывы ў парадак акрэдытацыі ў Беларусі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, якпаведамляецца са спасылкай на Савет Міністраў.
Змяненні прадугледжаны Пастановай Савета Міністраў №578. Карэктывы ўнесены ў Палажэнне аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанае пастановай урада №2015. Пастанова прынята на падставе пункта 3 часткі 1 артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года №427-З «Аб сродках масавай інфармацыі».
Згодна з Палажэннем, акрэдытацыя журналістаў замежных СМІ ў Беларусі праводзіцца Міністэрствам замежных спраў.
«Акрэдытацыя журналіста замежнага СМІ не адмяняе неабходнасці атрымання ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыі пры дзяржорганах, палітычных партыях, іншых грамадскіх абъяднаннях, іншых юрыдычных асобах», – удакладнілі ў Саўміне.
Заканадаўствам можа быць устаноўлены асаблівы парадак акрэдытацыі журналістаў замежных СМІ для асвятлення міжнародных спартыўных і культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Беларусі. Пры гэтым акрэдытаваныя журналісты замежных СМІ пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці маюць правы і прывілеі беларускіх калег. Выключэнне –устаноўленыя законам абмежаванні ў дачыненні да замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
«У якасці журналістаў замежных СМІ акрэдытуюцца, як правіла, грамадзяне дзяржаў, у якіх зарэгістраваны гэты сродак масавай інфармацыі», – расказалі ў Саўміне.
Не могуць быць акрэдытаваныя ў якасці журналістаў замежных СМІ супрацоўнікі дыппрадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў, супрацоўнікі апарата ваенных аташэ, гандлёвых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў у Беларусі, а таксама члены іх сем’яў. Сярод тых, хто не можа быць акрэдытаваны ў якасці журналістаў замежных медыя, таксама супрацоўнікі прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, якія, згодна са статутнымі дакументамі гэтых арганізацый і утварэнняў або адпаведнымі міжнароднымі дамовамі Беларусі, карыстаюцца прывілеямі і імунітэтамі, а таксама члены іх сем’яў.
«Для збору, рэдагавання і стварэння (падрыхтоўкі) інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў для замежных СМІ на тэрыторыі Беларусі тэрмінам не больш за 14 каляндарных дзён журналісты замежных СМІ абавязаныя мець часовую акрэдытацыю ў Беларусі. Журналісты, якія на рэгулярнай аснове займаюцца зборам, рэдагаваннем і стварэннем (падрыхтоўкай) інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў для замежных СМІ на тэрыторыі Рэспублікі, абавязаныя мець пастаянную акрэдытацыю ў Беларусі», – адзначылі ў прэс-службе.
Прадстаўніку замежнага СМІ могуць адмовіць у часовай або пастаяннай акрэдытацыі ў Беларусі, калі ён прад’явіць неадпаведныя патрабаванням заканадаўства дакументы і звесткі, у тым ліку падложныя, падробленыя або несапраўдныя. Таксама ў ліку прычын для адмаўлення–факты пазбаўлення акрэдытацыі гэтага журналіста ў Беларусі, устаноўленыя парушэнні ім беларускага заканадаўства.
Журналісту могуць таксама адмовіць у падаўжэнні пастаяннай акрэдытацыі ў Беларусі, калі за папярэдні перыяд дзеяння акрэдытацыі не было публікацый па беларускай тэматыцы.
Як удакладнілі ў Саўміне, МЗС можа прыняць рашэнне аб пазбаўленні часовай або пастаяннай акрэдытацыі журналіста замежнага СМІ на падставе хадайніцтва іншых дзяржаўных органаў і арганізацый. «Гэта можа быць звязана з наяўнасцю ў падрыхтаваных журналістам замежнага СМІ матэрыялах (матэрыялах, у падрыхтоўцы якіх ён удзельнічаў) інфармацыі, якая прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, тэрытарыяльнай цэласнасці або грамадскаму парадку Беларусі, здароўю і маральнасці яе насельніцтва. Аналагічныя меры могуць быць прынятыя, калі ў падрыхтаваных журналістам замежнага СМІ матэрыялах ёсць інфармацыя, распаўсюджванне якой у СМІ абмежавана або забаронена. У ліку прычын для пазбаўлення акрэдытацыі –іншыя парушэнні журналістам замежнага СМІ беларускага заканадаўства», – адзначылі ў прэс-службе.
«На аснове прынцыпу ўзаемнасці акрэдытацыі могуць быць пазбаўленыя журналісты замежнага СМІ, зарэгістраванага ў дзяржаве, дзе ўжываюцца абмежавальныя меры ў дачыненні да журналістаў беларускіх СМІ», – падкрэслілі ў прэс-службе Саўміна.
Акрэдытацыйныя карткі журналістаў замежных СМІ, выдадзеныя да прыняцця пастановы, страчваюць сілу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
21.04.2025 - 09:30
Мінабароны: з 22 красавіка пачынаецца адпраўка ў войскі прызваных на тэрміновую ваенную службу
18.04.2025 - 10:35
Аляксандр Гарошкін сустрэўся з калектывам магілёўскага прадпрыемства
17.04.2025 - 17:21
17.04.2025 - 16:39
У Магілёўскай вобласці з'явіўся першы мурал на лясную тэматыку
17.04.2025 - 15:50
Генеральным дырэктарам Магілёўскага ДВЛГА прызначаны Уладзімір Сіроцін