Конкурс «Універсітэцкая прыгажуня» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А.А. Куляшова. Пра гэта расказала начальнік аддзела па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Малдаванава.
Яркае вясновае мерапрыемства адбудзецца 6 сакавіка. У ім прымуць удзел 9 лепшых канкурсантак, якія прайшлі папярэдні адбор.
На сцэне актавай залы ўніверсітэта дзяўчаты будуць дэфіліраваць, удзельнічаць у аратарскім конкурсе, дэманстраваць кулінарнае майстэрства, а таксама расказваць аб сваім свеце захапленняў.
Як расказала Алена Малдаванава, студэнткі рыхтаваліся да гэтай падзеі некалькіх тыдняў. Для іх былі праведзены трэнінгі, фотасесіі і відэаздымкі.
Па выніках конкурсу вызначыцца ўладальніца тытула «Універсітэцкая прыгажуня», а таксама пераможцы ў намінацыях «За артыстызм і выканальніцкае майстэрства», «Анлайн-галасаванне», «За арыгінальнасць і знаходлівасць», «За педагагічны талент» і інш.
Даведачна: конкурс прыгажосці праводзіцца ў мэтах падтрымкі таленавітых і грамадска актыўных маладых грамадзян, удасканалення інтэлектуальных здольнасцей, раскрыцця творчага патэнцыялу і эстэтычнага густу студэнцкай моладзі.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2025 - 12:50
12.08.2025 - 16:40
Беларуска-расійскі форум «Моладзь - за Саюзную дзяржаву» пройдзе ў Магілёве 4-8 верасня
30.07.2025 - 09:39
Ад лекцый да рэальнай працы. Студэнты з БРУ спрабуюць сябе ў справе
29.07.2025 - 12:19
«Магілёўліфтмаш» у 2025 годзе чакае каля 100 маладых спецыялістаў