Устаноўлены тарыфы на ЖКП на 2025 год. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе прэс-служба ўрада.
Цэны (тарыфы) устанаўліваюцца з 1 студзеня 2025 года зыходзячы з падыходаў, якія прадугледжваюць размеркаванне прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры Br21, або 0,5 базавай велічыні, паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.
Цэны на прыродны газ не змяніліся і засталіся на ўзроўні 2024 года.
Тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 года павышаюцца на 11,9 працэнта. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі гэта складзе Br4,51.
Цэны на звадкаваны газ для насельніцтва ў 2025 годзе павялічаны на 5 працэнтаў. Так, кошт балона звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання - Br24,5.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада