Восень 2021 года стала па-сапраўднаму залатой для навучэнцаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава. Адзін за адным яе выхаванцы атрымалі высокія ўзнагароды на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсах.
Як расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце спецыяльнага цыкла навучальнай установы Наталля Алісеева, 14-гадовы піяніст Данііл Лазарэнка (выкладчык Наталля Блашкова) стаў абсалютным пераможцам сярод 1356 удзельнікаў, якія прадстаўлялі інструментальную, вакальную, тэатральную, харэаграфічную і выяўленчую творчасць на IV рэспубліканскім конкурсе-фестывалі «RoskvitBY», які праходзіў у Магілёве. Яго бліскучая фартэпіянная тэхніка і неверагодная энергетыка не пакінулі публіку і высокапрафесійнае журы абыякавымі: Данііл атрымаў званне ўладальніка Гран-пры і галоўны прыз конкурсу – ВК‑тэлевізар.
Ягор Дудко (выкладчык Вікторыя Галуза, канцэртмайстар Ігар Пеганаў) другім разам удастоены Гран-пры III гарадскога адкрытага фестывалю-конкурсу «Рускі раманс», арганізаванага рускім культурна-асветніцкім таварыствам. Аксамітны лірычны барытон і неверагоднае абаянне выканаўцы не пакінулі шанцаў яго сапернікам з Беларусі і Расіі. Цырымонія ўзнагароджання і гала-канцэрт лаўрэатаў адбудзецца ў Магілёве ў снежні.
Ганна Цыганова, выхаванка эстраднай студыі пад кіраўніцтвам Алены Леўчанка, стала ўладальніцай Гран-пры Міжнароднага конкурсу мастацтваў «IMPULSE», які адбыўся ў Магілёве. Пышнае выкананне вядомай кампазіцыі «Beggin» і яркі артыстызм 12-гадовай вакалісткі прынеслі ёй заслужаную ўзнагароду.
Жадаем усім навучэнцам і педагогам гімназіі-каледжа мастацтваў такіх жа яркіх перамог у будучыні!
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 11:24
Новая спецыяльнасць, планы па наборы студэнтаў. Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ў БДУТ
23.04.2025 - 10:29
Дзень адчыненых дзвярэй пройдзе 26 красавіка ў Магілёўскім інстытуце МУС
22.04.2025 - 09:31
Моладзевы электронны кірмаш вакансій пройдзе 24 красавіка ў Магілёве
18.04.2025 - 11:00