RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Усе службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме: у Магілёве ўборку снега праводзяць больш за 50 адзінак тэхнікі

У Магілёве ўборку снегу праводзяць больш за 50 адзінак спецыялізаванай тэхнікі. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Дзяніс Койда.

Камунальныя службы горада ўжо прайшлі праверку на трываласць зімовай непагаддзю, а таму сённяшні снегапад сустрэлі ў поўным узбраенні. «Апрацоўку дарожнага палатна, мастоў і пуцеправодаў супрацьгалалёднымі рэагентамі вядуць каля 35 адзінак спецыялізаванай тэхнікі», - расказаў ён.

Арганізавана ўборка снегу ў дварах і на мясцовых праездах - у гэтых работах задзейнічана тэхніка Кастрычніцкага і Ленінскага ЖРЭУ. Усяго 18 адзінак.

У горадзе ліквідуюць наступствы снегападу каля 420 дворнікаў.

Ва ўзмоцненым рэжыме працуе і Дзяржаўтаінспекцыя: на дзяжурстве знаходзіцца максімальная колькасць супрацоўнікаў і экіпажаў. Яны суправаджаюць спецыялізаваную снегаўборачную тэхніку, аказваюць неабходную дапамогу вадзіцелям, якія трапілі ў цяжкае становішча, а таксама ажыццяўляюць выезды па фактах аварый.

Работнікі РУП «Магілёўэнерга», Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС таксама знаходзяцца ва ўзмоцненым рэжыме і гатовы аператыўна рэагаваць на паведамленні жыхароў рэгіёну.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая