Ускладанні кветак і святочныя канцэрты прымяркуюць у Магілёўскай вобласці да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэлегацыі прадстаўнікоў працоўных калектываў, ветэранаў вайны і Узброеных Сіл, грамадскасці ўскладуць кветкі і вянкі да помнікаў, а таксама брацкіх магіл абаронцаў Айчыны, абеліскаў і пахаванняў воінаў, якія загінулі ў баях за Радзіму.
У прыватнасці, на плошчы Славы абласнога цэнтра 21 лютага ў 12.00 пройдзе тэматычнае мерапрыемства. Тут збяруцца кіраўнікі мясцовых органаў улады, прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, сілавых структур, навучальных устаноў, грамадзяне. Яны ўскладуць кветкі і вянкі да падножжа Вечнага агню, а таксама ўшануюць хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы ў розныя гады Айчыну.
У 13.00 у Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы (вул. Першамайская, 10) адбудуцца ўрачыстасці, прысвечаныя Дню абаронцаў.
У Бабруйску святочны канцэрт правядуць 19 лютага ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча. На мемарыяле воінам-вызваліцелям па вул. Мінскай 21 лютага ў 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў. Аддаць даніну памяці і павагі ўсім героям, якія загінулі за Радзіму, тут збяруцца прадстаўнікі гарвыканкама, адміністрацый раёнаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Акрамя таго, ускладанне вянкоў і кветак, урачыстае праходжанне воінаў Бабруйскага гарнізона запланавана на 12.30 на плошчы Перамогі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 14:55
Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа
23.04.2025 - 13:01
23.04.2025 - 12:49
Ад футбольных палёў да воркаўт-зон: якія новыя пляцоўкі з'явяцца ў Магілёве (відэа)