У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка нацыянальнай культуры».
У спаборніцтве прыняло ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 21 бібліятэка-філіял з усіх абласцей нашай краіны.
Установы культуры Магілёўшчыны–у ліку пераможцаў. Так, у намінацыі «За значны ўклад у выхаваўчую працу з падрастаючым пакаленнем»дыпломам другой ступені ўзнагароджана раённая дзіцячая бібліятэка ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Быхаўскага раёна». У катэгорыі «За падтрымку і развіццё чытання» дыплома трэцяй ступені ўдастоена Дрыбінская дзіцячая бібліятэка-філіял ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка».
Заахвочвальныя грашовыя прэміі атрымалі Новасаматэвіцкая сельская бібліятэка ДУК «Бібліятэчная сетка Касцюковіцкага раёна» і Макеевіцкая сельская бібліятэка-музей ДУК «Клімавіцкая бібліятэчная сістэма».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 15:14
03.11.2025 - 12:23
«Залаты шлягер». Дзённік: Капэла Цюменскай філармоніі прадставіла праграму «Хор. Музыка Кіно»
31.10.2025 - 10:57
«Залаты шлягер-2025». Дзённік: беларускія песні з італьянскім акцэнтам!
28.10.2025 - 12:17
Грузінскі гурт BRAVO METEHI выступіў у Магілёве на «Залатым шлягеры»