RU BY EN 中文
Twitter Instagram

В Глуске может появиться улица имени священномученика Петра Грудинского

У дзень прыёму грамадзян у гарадскім пасёлку Глуск Магілёўскай вобласці да дэпутата па Асіповіцкай выбарчай акрузе № 89 Святланы Шутавай звярнуўся настаяцель Свята-Багаяўленскай царквы Глуска протаіерэй Міхаіл Лазоўскі. Ён выступіў з прапановай назваць адну з новых вуліц Глуска імем свяшчэннамучаніка Пятра Грудзінскага.

Грудзінскі Пётр Феафілавіч нарадзіўся ў сям'і селяніна ў 1877 годзе ў Глуску. Працаваў у валасным праўленні і ў страхавым ведамстве. У 1905 годзе на губернскім сходзе быў абраны дэпутатам ад сялян у 2-ю Дзяржаўную думу. У 1900-1910 гадах - член губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі, страхавы інспектар. Меў аўтарытэт сярод насельніцтвы. У 1921 годзе быў пасвечаны ў чын святара і служыў у адной з цэркваў Мінскай губерні.

Па паклёпах бязбожнікаў у студзені 1930 года быў арыштаваны. 23 лютага 1930-га паводле пастановы калегіі АДПУ разам з двума іншымі святарамі прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28 красавіка 1989 года. У 1999-м Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы Грудзінскі Пётр Феафілавіч кананізаваны і прылічаны да ліку святых новапакутнікаў.

Як адзначыла Святлана Шутава, прапанову аб назве адной з вуліц імем земляка Грудзінскага падтрымлівае мясцовае насельніцтва. Па словах дэпутата, якая на гэтым тыдні правяла прыёмы грамадзян у Глуску і раёне, Асіповічах, у Клічаўскім раёне, усё часцей на прыёмы людзі прыходзяць не з нейкімі асабістымі праблемамі, а з цікавымі прапановамі:

- Так, кіраўнік творчага аб'яднання «Арт-кроха» Алена Пятрова звярнулася з прапановай арганізаваць конкурс малюнкаў імя Вячаслава Захарынскага - вядомага мастака з Глуска. У Клічаўскім раёне і Асіповічах былі цікавыя прапановы па захаванні гістарычнай памяці. А сацработнікі Асіповіцкага раёна папрасілі дапамагчы арганізаваць экскурсію ў Парламент. Дарэчы, ужо многія выбаршчыкі Аспавіцкай выбарчай акругі пабывалі на экскурсіі ў Парламенце.

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая