У сетцы з’явілася фатаграфія позвы аднаго з бабруйчан, якая выдаецца за доказ нібыта мабілізацыі ў Беларусі. Інфармацыю растлумачыў ваенкам Магілёўскай вобласці: інфармацыя аб мабілізацыі – фэйк!
Аказалася, што позва – сапраўдная, але інтэрнэт-каментарыі да яе – дэзынфармацыя! На думку ваеннага камісара Магілёўскай вобласці Аляксандра Гарошкіна, «такую інфармацыю і каментарыі могуць даваць толькі людзі, якія нічога не ведаюць аб працы ваенкаматаў і сістэме ваеннаабавязаных у Беларусі. Гэтыя людзі спрабуюць расхістаць сітуацыю ў дзяржаве, каб дэстабілізаваць абстаноўку».
«У мірны час адна з задач ваенкамата – улікова-прызыўная і мабілізацыйная праца. У межах гэтай працы рассылаюцца і ўручаюцца позвы прызыўнікам і ваеннаабавязаным, якія стаяць у запасе. Гэта стандартная, руцінная праца», – падкрэсліў ваенкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2025 - 14:51
16.05.2025 - 14:20
Міністэрства адукацыі абнавіла пералік рабочых прафесій для школьнікаў
16.05.2025 - 13:05
Аляксандр Гарошкін прыняў удзел у пасяджэнні Пастаяннай камісіі ПА АДКБ
16.05.2025 - 10:19
Дзень сям'і на Магілёўліфтмашы: як прадпрыемства клапоціцца пра работнікаў і іх дзяцей (відэа)
16.05.2025 - 09:36