Асабовы склад унутраных войскаў МУС дапамагае ААТ «Александрыйскае» Шклоўскага раёна ў правядзенні сельскагаспадарчых работ. Уборка збожжавых, рамонт і абслугоўванне тэхнікі, унясенне арганічных угнаенняў у глебу, у бліжэйшай перспектыве сяўба азімых — за ўраджай змагаюцца прадстаўнікі вайсковых часцей 5448, 3310, 6713, 7434, 5526 і 5525.
Хлопцы ставяцца да справы з поўнай самааддачай і кожную раніцу рвуцца ў бой, каб унесці свой уклад у забеспячэнне харчовай бяспекі краіны.
- Асабліва ганарова ўбіраць хлеб на малой радзіме Кіраўніка дзяржавы. Гэта сімвал даверу. Ваеннаслужачыя, разумеючы высокую адказнасць, прыкладаюць яшчэ больш намаганняў, каб апраўдаць яго, - прыводзіць словы старэйшага прапаршчыка Аляксандра Волкава з вайсковай часці 6713 тэлеграм-канал «Унутраныя войскі МУС».
Сяржант Аляксандр Максімовіч з вайсковай часці 5448 не першы раз працуе на палях Магілёўскай вобласці:
- Калі летась у брыгадзе набіралі людзей, якія ўмеюць кіраваць тэхнікай, адгукнуўся. Знаходзімся тут з сакавіка, калі пачалася пасяўная. Ставяцца да нас вельмі добрае. Мне, напрыклад, даверылі новы камбайн.
Радавы Арцём Макараў з вайсковай часці 3310 да арміі працаваў на прадпрыемстве аграпрамысловага комплексу:
- Падумаў, што тут мае ўменні будуць актуальныя і запатрабаваныя. Да таго ж гэта нядрэнная магчымасць запазычыць вопыт і атрымаць новыя веды.
Уклад ваеннаслужачых у напаўненне засекаў па заслугах ацаніла кіраўніцтва «Александрыйскага». Намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Андрэй Гудына кажа:
- Гэтыя людзі - надзейныя абаронцы Айчыны, а зараз зарабляюць славу выдатных хлебаробаў, паказваюць добрыя паказчыкі падчас уборачнай. Адметнымі рысамі байцоў з'яўляюцца добрасумленнае стаўленне да працы і высокая зацікаўленасць у выніку. Удзячны намесніку міністра ўнутраных спраў - камандуючаму ўнутранымі войскамі генерал-маёру Мікалаю Карпенкаву за аказаную падтрымку і ўзаемадзеянне!
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.10.2025 - 12:17
Выязны прыём грамадзян у Шклоўскім раёне правядзе начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама
25.10.2025 - 13:20
«Працуем разам незалежна ад пасад і прафесій». Жыхары Шклова далучыліся да суботніка
25.10.2025 - 13:10
«На суботнік выйшлі ўсёй сям'ёй». Шклоўчане расказалі пра традыцыі і пераемнасць пакаленняў.
23.10.2025 - 12:16
21.10.2025 - 09:31
Сінагогу Бабруйска ўключылі ў спіс знакавых духоўных цэнтраў Беларусі