Агуркі маласольныя і бочковыя, варэнне, настойкі і тарты з агурка, агурочныя падворкі, нават фотазона, дзе рамка для фотасесій упрыгожана хрумсткай зялёненькай гароднінай... Раённае свята «Дзень агурка – 2023» прайшло ў Шклове.
Фестываль збору летняга ўраджаю пачаўся канцэртам «Шклоў вітае, на святы гурка запрашае!», парадаваў гастра-фестам, смачнымі тэматычнымі падворкамі, у тым ліку конкурснымі - на «самы арыгінальны агурочны падворак». Тут выбралі «Лепшую страву агурочнага свята», «Самую арыгінальную агурочную кампазіцыю», выставай-кірмашом дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Шклоў здаўна звалі агурочнай сталіцай. Паводле пісьмовых крыніц, першыя згадкі пра тое, што тут вырошчваюць найсмачную хрумсткую гародніну, датуюцца XVI стагоддзем. Першае раённае свята «Дзень агурка» ў райцэнтры арганізавалі ў 2006 годзе, а ў 2007-ым у Шклове ўстанавілі бронзавую скульптуру агурка, якая стала своеасаблівым талісманам і адной з візітных картак горада.
- Свята збору ўраджаю прываблівае не толькі гурманаў, тут заўсёды шмат музыкі і творчасці, - падкрэслівае метадыст Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай працы Юлія Астапкіна. - На гэты раз на базе гімназіі Шклова адбыўся конкурс вакальнага мастацтва «Зорны край», у якім бралі ўдзел творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў раёна. Прайшоў у рамках «Дня агурка» і гала-канцэрт «Спявай, народная душа!» пры ўдзеле вакальна-інструментальнага ансамбля «Музычны партал», творчых калектываў Бялыніцкага раёна.
На фестываль летняга ўраджаю ў Шклоў з'язджаюцца госці і турысты з усёй Магілёўскай вобласці. Каб пагрузіцца ў атмасферу пацешнага свята, пакаштаваць духмяных разнасолаў, павезці з сабой добры настрой, слоічак-другі найсмачных хрумсткіх агурочкаў і парачку ўнікальных шклоўскіх рэцэптаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 12:54
04.06.2025 - 12:23
Нарыхтоўка кармоў на Быхаўшчыне: міжраённыя механізаваныя атрады прыйшлі на дапамогу аграрыям
04.06.2025 - 11:29
03.06.2025 - 16:30
Юрый Назараў: у Бабруйскай фабрыкі мастацкіх вырабаў вялікі патэнцыял для росту аб'ёмаў вытворчасці
03.06.2025 - 10:22
У Магілёўскай вобласці ў корманарыхтоўку ўключыліся ўсе раёны
02.06.2025 - 11:22
Чавусы зменьваюцца: новыя дарогі, скверы і камфорт у кожным двары