Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння, 27 лютага, правёў выязны прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме. Пытанне, з якім звярнуўся на прыём жыхар райцэнтра, якраз знаходзіцца ў плоскасці жыллёвых адносін.
Заяўнік пражывае ў сацыяльным доме - гэта былы будынак паліклінікі, цяпер - шматкватэрны дом. На думку таго, хто звярнуўся, кватэра зусім не прыдатная для пражывання: у ёй стары рамонт. Самастойна правесці рэнавацыю магчымасці няма, таму просіць прыцягнуць спецыялізаваную арганізацыю для правядзення абследавання жылога памяшкання на выяўленне парушэнняў будаўнічых норм.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва адзначыў, што канкрэтная гісторыя грамадзяніна карысная для асэнсавання і разгляду дзяржаўнымі органамі:
— Пытанне, на мой погляд, вельмі важнае і актуальнае, і патрабуе сумеснай прапрацоўкі шэрагу міністэрстваў і ведамстваў. Чалавек з інваліднасцю пражывае ў сацыяльным жыллі і не мае магчымасці праводзіць у ім бягучы рамонт. Па нашым заканадаўстве ўсе матэрыяльныя выдаткі, якія ідуць на бягучы рамонт у арэндным жыллё - справа грамадзяніна, які пражывае ў ім. Але трэба разумець, што ў сацыяльных кватэрах пражываюць людзі ўразлівай катэгорыі - з інваліднасцю, таксама грамадзяне, якія не маюць дастатковага фінансавага даходу. Таму тут варта прадумаць магчымасць прыняцця рашэння аб аказанні падтрымкі для такіх людзей пры правядзенні бягучага рамонту - люба фінансавай, альбо будаўнічай.
Руслан Пархамовіч падкрэсліў, што гэта пытанне адзначана, у бліжэйшы час будзе разглядацца з шэрагам міністэрстваў. Пры неабходнасці будуць уносіцца змяненні ў нарматыўную дакументацыю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.08.2025 - 09:39
05.08.2025 - 09:12
У Магілёўскай вобласці расце колькасць тысячнікаў на ўборцы ўраджаю
04.08.2025 - 15:35
«Заўсёды гатовы падставіць плячо». Ваеннаслужачыя дапамагаюць убіраць ураджай у Мсціслаўскім раёне
01.08.2025 - 15:46
Акунуцца ў Сярэднявечча: Мсціслаў запрашае на «Рыцарскі фэст»
31.07.2025 - 09:55
28.07.2025 - 11:34
У Быхаўскім раёне прайшоў XIV Музычны фестываль «Вялікая бард-рыбалка»