Да выхаванцаў Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу № 2 дрэваапрацоўкі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў госці з падарункамі сёння прыехалі намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай і намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка.
Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай адзначыў, што навучэнцы, якія ўчынілі правіны, павінны бачыць станоўчы прыклад, вярнуцца дадому, маючы ў сваім багажы арыенціры, па якіх будаваць сваю будучыню:
- А для гэтага неабходна і далей развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы, каб хлопцы маглі атрымліваць адукацыю, развіваць свае таленты ў добрых умовах. Пачынаючы з 1995 года ў Беларусі праходзіць акцыя «Нашы дзеці», якая ахоплівае і атачае клопатам тысячы маленькіх жыхароў краіны. Гэтая традыцыя жыве і разьвіваецца. Значнасць акцыі немагчыма пераацаніць. І асабліва ўвага, добрыя словы, словы наказу патрэбныя гэтым дзецям. Яны аказаліся тут менавіта таму, што ў свой час не атрымалі гэтай увагі ад дарослых. Вера ў цуд павінна быць захавана ў сэрцы кожнага дзіцяці.
Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Балашэнка прызнаўся, што ўпершыню ў такой установе:
- Цяжкія падлеткі таксама нашы дзеці. У тым, што яны патрапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, шмат у чым вінаватыя мы, дарослыя. Мы недапрацоўваем з сем'ямі. Тут ёсць майстэрні, рабят навучаюць запатрабаваным у будаўнічай галіне спецыяльнасцям. А працы ім хопіць, перад краінай стаяць сур'ёзныя задачы ў будаўнічай галіне. Дзяржава робіць усё для падтрымкі сем'яў і дзяцей, але дзяржава - гэта мы. І нам трэба надаваць больш увагі нашым дзецям, а чужых не бывае.
У наступным годзе гэта ўстанова адукацыі адзначыць 100-гадовы юбілей. Нядаўна тут быў адчынены шматфункцыянальны стадыён. Таму падарункі - мячы і форма - былі дарэчы.
СБ, фота «Настаўнiцкая газета»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.02.2025 - 15:35
Пазачарговая трынаццатая сесія абласнога Савета дэпутатаў пройдзе 5 сакавіка ў Магілёве
25.02.2025 - 14:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 сакавіка
24.02.2025 - 15:15
Новая экасцежка з'явіцца ў Год добраўпарадкавання ў кожным лясгасе Магілёўскай вобласці
21.02.2025 - 12:58
Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» падвяла вынікі дзейнасці за 2024 год
21.02.2025 - 12:45
Выпускные экзамены у девятиклассников пройдут в школах со 2 по 13 июня
21.02.2025 - 10:46