У Магілёве Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К.Маркса на працягу ўсяго года будзе праводзіць тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Году якасці, расказалі ва ўстанове культуры.
Як адзначылі арганізатары, у бібліятэцы будуць праходзіць разнастайныя сустрэчы, выставы і экскурсіі, прысвечаныя дасягненням і перспектывам развіцця нашай краіны ў розных сферах жыццядзейнасці: грамадстве, эканоміцы, культуры, навуцы і турызме.
Так, люты прысвечаны беларускім брэндам - у бібліятэцы на працягу месяца будзе праходзіць марафон «Ведай нашых»: кожны ахвочы можа зрабіць фота з любімым таварам беларускай вытворчасці, размясціць фота ў інтэрнэце. Лепшыя кадры трапяць у сацыяльныя сеткі бібліятэкі, а таксама будуць размешчаны на спецыяльнай выставе, якая на працягу ўсяго часу пакажа разнастайнасць тавараў, што вырабляюцца ў нашай краіне.
Для дарослых і моладзі пройдуць інфарм-дасье «Год якасці - залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця» і «2024 - Год якасці», дзе прысутным у цікавай форме раскажуць аб ролі якасці ў жыцці нашай краіны, аб тым, як Беларусь павышае якасць сваіх тавараў. і паслуг, а таксама свой імідж і прэстыж на глабальным узроўні. Будуць асветлены тэмы якасці жыцця, здароўя, навакольнага асяроддзя і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі чакае калейдаскоп дасягненняў «Пяць граняў якасці» і ўрок-экскурсія «Турызм на ўсе густы». Дзеці змогуць убачыць яркія прыклады поспехаў і дасягненняў нашых землякоў у культуры, навуцы, спорце і мастацтве. Таксама змогуць даведацца аб тым, як Беларусь прыцягвае турыстаў з усяго свету, якія прыгажосці і славутасці яна можа прапанаваць, якія традыцыі і звычаі захоўвае і развівае.
У бібліятэцы ўжо працуе выстава «2024: Год са знакам якасці», прысвечаная дасягненням і перспектывам развіцця Беларусі, сфарміравана экспазіцыя беларускіх аўтараў «Стаўка на якасць».
Як адзначылі ў бібліятэцы, рыхтуецца да выдання інфармацыйны агляд «Ёсць якасць - можна канкурыват», які раскажа, як якасць тавараў і паслуг вызначае якасць жыцця, успомнім аб тым, што значыў Знак якасці ў часы СССР і якія адметныя рысы ў Знака якасці Беларусі.
Бліц-апытанні, стварэнне тэматычнага альбома і магчымасць даведацца больш аб нашай краіне і вырабленых тут тавараў - тэматычныя мерапрыемствы дапамогуць гасцям бібліятэкі адкрыць для сябе новыя грані роднай Беларусі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2025 - 14:51
Мультымедыйная выстава «Рухавыя палотны: Вінцэнт Ван Гог» адкрыецца ў музеі Масленікава 26 красавіка
24.04.2025 - 12:00
23.04.2025 - 14:33
Магілёў рыхтуецца да святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі (відэа)
23.04.2025 - 10:42
Магілёўскі абласны тэатр лялек запрашае на захапляльную экскурсію