Выхаванцы Магілёўскай абласной СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна», якія сталі прызёрамі II Еўрапейскіх гульняў па веславанні на байдарках і каноэ, падтрымалі сваю спартшколу ў праекце «Алімпійскі шлях».
Бабруйчанка Надзея Макарчанка і прадстаўніца Міншчыны Вольга Клімава ў каноэ-двойцы сталі другімі на дыстанцыі 500 м. Дуэт у якасці адрасата для фінансавай дапамогі ў Br10 тыс. абраў спартшколу, дзе займалася Надзея Макарчанка.
Поспех дзяўчат на кароткіх дыстанцыях падтрымаў наш байдарачнік Дзмітрый Траццякоў, які здолеў ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі стаць трэцім на дыстанцыі 200 м. Яго выбар (Br7,5 тыс.) таксама быў зроблены на карысць СДЮШАР прафсаюзаў «Бярэзіна», дзе Дзмітрый пачынаў свой шлях да вяршыняў прафесійнага спорту.
Для ўдзелу ў праекце неабходна стаць пераможцам або прызёрам II Еўрапейскіх гульняў, усталяваць асабісты рэкорд або дасягнуць лепшага выніку ў кар'еры (або яго паўтарыць).
Прэзідэнцкі спартыўны клуб ладзіць акцыю ў пяты раз. «Алімпійскі выбар» пачаўся падчас галоўных стартаў чатырохгоддзя ў 2012 годзе ў Лондане і прадоўжыўся на Гульнях у Сочы-2014, Рыа-2016 і ў Пхенчхане-2018.
Арганізатары праекта спадзяюцца, што поспехі беларускіх спартсменаў у Мінску стануць пралогам і стымулам да іх не менш запамінальных выступаў у алімпійскім Токіа-2020.
Прэзідэнцкі спартыўны клуб рэалізуе гэты праект пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта, Міністэрства спорту і турызму і фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
Па матэрыяле БЕЛТА
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе