Віктарына, прысвечаная Дню выратавальніка, стартуе 18 студзеня на «Радыё Магілёў». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Як патлумачыла суразмоўніца, умовы конкурсу агучаць радыёвядучыя ў эфіры з 12.00 да 13.00. У суполцы УКантакце «Радыё Магілёў» будуць размешчаны фатаграфіі баявой працы і будняў выратавальнікаў вобласці. Прычым фатаграфіі, зробленыя самімі ратавальнікамі. Той, хто прыдумае самую арыгінальную назву фатаграфіі, абавязкова атрымае падарунак – сюрпрыз ад МНС.
«Штогод 19 студзеня ўшаноўваюць тых, для каго смеласць, мужнасць і гатоўнасць да самаахвяравання – прыярытэты не толькі ў працы, але і ў жыцці. Тых, хто, у прамым сэнсе, праходзіць выпрабаванне агнём, вадой і меднымі трубамі без страху і без аглядкі. Тых, для каго чужое жыццё важнейшае за сваё ўласнае – выратавальнікаў, – адзначыла Вольга Нехарошых. – У гэты дзень супрацоўнікі МНС падзеляць свой святочны настрой і падзеляцца бяспекай і падарункамі з радыёслухачамі «Радыё Магілёў» падчас правядзення сумеснага праекта-віктарыны «Утаймавальнікі стыхіі».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:58
25.06.2025 - 15:46
25.06.2025 - 10:45
XII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі стартуе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Галоўныя тэмы і чаканні
25.06.2025 - 10:29
Летні сезон у «Дубравенцы». Урокі поспеху ад Сяргея Сыранкова (відэа)
25.06.2025 - 10:27
У Беларусі скарэкціраваны парадак прысваення Дзяржаўнага знака якасці