Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Анатоль Андрэевіч Германаў учора адзначыў свой 93-ці дзень нараджэння.

У рамках правядзення навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» павіншаваць віноўніка ўрачыстасці з днём нараджэння, а таксама з надыходзячымі святамі Калядамі і Новым годам прыйшлі прадстаўнікі Першамайскай раённай арганізацыі г. Бабруйска ветэранаў, ААТ «Бабруйскі мясакамбінат», УСЗ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання». Першамайскага раёна г. Бабруйска».
Разам з падарункамі госці прынеслі ў дом ветэрана словы падзякі, цёплыя і душэўныя віншаванні, пажаданні моцнага здароўя і дабрабыту.
У час вайны Анатоль Андрэевіч знаходзіўся ў г. Паўлаў Ніжагародскай вобласці. Прытрымліваючыся закліку «Усё для фронту, усё для перамогі», разам з аднакласнікамі працаваў на заводзе дапаможным працоўным ля станка, працаваў у калгасе.
Анатоль Андрэевіч узнагароджаны медалямі «Ветэран вайны 1941-1945 года», «Ветэран працы», мае юбілейныя медалі да Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945, вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
31.10.2025 - 09:20
«І для дзіцячага месца ёсць». Праваахоўнікам Магілёўскай вобласці ўручылі ключы ад арэндных кватэр
29.10.2025 - 16:48
«Узроставыя» даплаты да пенсій павялічацца з 1 лістапада ў Беларусі
29.10.2025 - 15:35
Лічбавае развіццё рэгіёна: у Магілёве абмяркоўваюцца пытанні інфармацыйнай бяспекі
28.10.2025 - 15:03
28.10.2025 - 11:24
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада